Перайсці да зместу

Карл Андрэевіч Шыльдэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Андрэевіч Шыльдэр
руск.: Карл Андреевич Шильдер
Дата нараджэння 27 снежня 1785 (7 студзеня 1786)
Месца нараджэння маёнтак Сіманава, Невельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 23 чэрвеня 1854(1854-06-23) (68 гадоў)
Месца смерці
Бацька Heinrich von Schilder[d]
Дзеці Nikolaj von Schilder[d] і Alexander Eugen von Schilder[d]
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Гады службы 18021818, 18201854[1]
Званне інжынер-генерал
Узнагароды і званні
Ордэн Святой Ганны IV ступені
Ордэн Святой Ганны IV ступені
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл (Аляксандр) Андрэевіч Шы́льдэр (27 снежня 1785 (7 студзеня 1786) — 11 (23) чэрвеня 1854) — расійскі ваенны інжынер, вынаходнік, інжынер-генерал (1852), генерал-ад'ютант (1833). Бацька М. К. Шыльдэра.

Падводная лодка К. Шыльдэра

К. А. Шыльдэр нарадзіўся ў маёнтку Сіманава Невельскага павета Віцебскай губерні (зараз вёска Сіманава ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі). Першапачатковую адукацыю атрымаў у сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Маскоўскім шляхетным універсітэцкім пансіёне і ў 1802 годзе быў прызначаны унтэр-афіцэрам у Маскоўскі гарнізонны батальён. У 1803 годзе залічаны калонаважатым у школу пры Дэпо світы цара, якую скончыў у 1806 годзе. У 1805 годзе К. Шыльдэр удзельнічаў у бітве пад Аўстэліцам. У 1806 годзе атрымаў чын падпаручніка і пачаў службу ў інжынерных войсках. К. Шыльдэр удзельнічаў у абароне Бабруйска (1812), вызначыўся пры абароне Варны, Сілістры і Шумлы падчас руска-турэцкай вайны 1828—1829 гг., пры фарсіраванні Дуная і аблозе Сілістры падчас Крымскай вайны 1853—1856 гг. У 1849 годзе К. А. Шыльдэр быў прызначаны начальнікам інжынераў дзеючай арміі[2].

Быў цяжка паранены ў час падрыхтоўкі аблогі крэпасці Сілістры, памёр у шпіталі ў горадзе Калашар у Румыніі (зараз у Малдове).


Сярод распрацовак К. А. Шыльдэра

Сярод вучняў К. А. Шыльдэра інжынеры Э. І. Татлебен і М. М. Барэскаў.

і іншыя ўзнагароды.

Зноскі