Кансерваторыя
Кансервато́рыя (італ.: conservatorio ад лац.: conservo — захоўваю) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва — выканаўцаў (інструменталістаў, вакалістаў, дырыжораў), кампазітараў, музыказнаўцаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова кансерваторыяй называліся гарадскія прытулкі для сірот у Італіі, дзе дзяцей навучалі і музыцы (першая — у Неапалі , 1537). У 18 ст. ў краінах Заходняй Еўропы ўзніклі спецыялізаваныя музычныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, у т.л. Музычны інстытут у Парыжы (1793; у 1795 рэарганізаваны ў Кансерваторыю музыкі і дэкламацыі). У 19 ст. кансерваторыі адкрыты ў многіх буйных гарадах Еўропы і Амерыкі. Многія навучальныя ўстановы тыпу кансерваторыі называліся акадэміямі, вышэйшымі музычнымі школамі, музычнымі інстытутамі, каледжамі, ліцэямі і інш. Першыя кансерваторыі ў Расійскай імперыі — Маскоўская кансерваторыя, Санкт-Пецярбургская кансерваторыя, пазней адкрыты Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных , кансерваторыі ў Адэсе, Кіеве і інш.
У 1932 годзе адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі). З 1956 дзейнічае Асацыяцыя еўрапейскіх акадэмій, кансерваторый і вышэйшых музычных школ .
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кансерваторыя