Каменка (Іванаўская вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Каменка
|
Каменка (руск.: Ка́менка) — пасёлак гарадскога тыпу, з 2005 года ўтварае Каменскае гарадское паселішча (муніцыпальна-тэрытарыяльная адзінка) Вічугскага раёна Іванаўскай вобласці Расіі. Размешчаны на рацэ Сунжа (прытоку Волгі), за 2 км ад яе ўпадзення ў Волгу, за 25 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Вічуга (на лініі Іванава — Кінешма). Насельніцтва — 3433 чалавекі (2021).