Кальцавое рымскае паселішча Дэрбі
Кальцавое рымскае паселішча Дэрбі (англ.: Derby Racecourse Roman settlement) — трэцяе пасяленне ў Дэрбі, невялікі горад рымскай правінцыі ў Брытаніі. Ён размяшчаўся ў 600 метрах на ўсход ад форта Дэрвентыя (Derventio) у Літл Чэстэр (абмежаваны цяпер з усходу Бафорт-стрыт і Олд-Мансфілд-роўд, Нотынгем-роўд з поўдня, ракой з захаду і Darley and Little Eaton з поўначы), у сучасным Дэрбішыры[1]. З Дэрвентыя ў Соўл праз паселішча праходзіла рымская дарога — Ікнілдская дарога. Паселішча ўнесена ў спіс нацыянальных помнікаў (National Monument) пад нумарам 13236. Раскопкі мясцовасці праводзіліся з 1968 па 1974 годы.
Першы рымскі форт у гэтай мясцовасці, рымскі форт парку Стрэт, быў пабудаваны на іншым беразе ракі Дэруэнт у парку Стрэт; каля 80 года ён быў заменены фортам у Літл Чэстэр. Форт быў пазней паўторна акупаваны і выкарыстоўваўся ў наступныя 25 гадоў, затым вызвалены, пакуль у III стагоддзі вакол горада не была пабудавана каменная сцяна[2]. Існуюць сведчанні шырокай дзейнасці рымлян у Літл-Чэстэр.
Кальцавое рымскае паселішча Дэрбі было заснавана каля 90 года нашай эры[3]. Яно адносицца да английскай спадчыны як важны прыклад форт-Вікус. Гэта было грамадзянскае паселішча пры рымскім ваенным форце, у дадзеным выпадку — Дэрвентыя. Гэта азначае, што карновіі прымалі рымскі лад жыцця і інтэграваліся ў рымскую эканоміку, гэта значыць раманізаваліся[4].
Былі выяўленыя керамічныя печы, датаваныя ад 90 года да сярэдзіны II стагоддзя, паселішча спецыялізавалася на вытворчасці керамікі (пазней — на працах з металам). Знойдзены там жа збан у цяперашні час дэманструецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. У горадзе таксама існавали вялікія могілкі з пяццю каменнымі маузалеями[5].
Зноскі
- ↑ Burnham, Barry C; Wacher, John (1990). The Small Towns of Roman Britain. London: B T Batsford. ISBN 9780520073036.
- ↑ Vinnels, Maria. Manor Kingsway SPD Derby . White Young Green Envronment Ltd for English Heritage (15 чэрвеня 2006). Праверана 25 ліпеня 2011.
- ↑ Roman industrial site on Derby Racecourse . Pastscapes. English Heritage. Праверана 25 ліпеня 2011.
- ↑ Derby Racecourse Roman vicus & cemetry . Derby City Council. Праверана 23 May 2011.
- ↑ Clay, Patrick. An Archaeological Desk-Based Assessment for Proposed Development at the former Union Iron Foundry, City Road, Derby (SK 353 372) . University of Leicester Archaeological Services (2008). Праверана 25 ліпеня 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- M. Brassington (1971). "A Trajanic kiln-complex near Little Chester, Derby". Antiquaries Journal. 51: 36–69.
- M. Brassington (1981). The Roman roads of Derby. Vol. 101. pp. 88–92.
{{cite book}}
:|journal=
ігнараваны (даведка) - M. Dearne (1991). "The military vici of the South Pennines: retrospect and prospect". In R. Hodges, K. Smith (рэд.). Recent Developments in the Archaeology of the Peak District. Sheffield: Sheffield University Press. pp. 69-84. ISBN 978-0906090381.
- J. Dool, H. Wheeler; et al. (1986). "Roman Derby - Excavations 1968-1983". Derbyshire Archaeological Journal. 105, 1985.
- J. Dool (1986). "Roman Derby - Excavations 1968-1983". Derbyshire Archaeological Journal. 105, 1985: 155–221. — «Derby Racecourse: Excavations on the Roman Industrial Settlement, 1974»
- Vivien G. Swan (1984). The Pottery Kilns of Roman Britain. London: Royal Commission on the Historical Monuments of England. ISBN 978-0117012035.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Archaeology and Scheduled Ancient Monuments in Derby(недаступная спасылка). Derby City Council. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2011. Праверана 25 ліпеня 2011.
- Little Chester / Chester Green . Discover Derbyshire and the Peak District. Праверана 25 ліпеня 2011.
- Derventio Heritage Village(недаступная спасылка). Discover Derbyshire and the Peak District. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана 25 ліпеня 2011.
- Derventio Coritanorvm . Roman Britain (2004). Праверана 25 ліпеня 2011.(недаступная спасылка)
- Derventio Roman Fort . Pastscapes. English Heritage. Праверана 25 ліпеня 2011. ,
- Roman Pottery Bibliography - Derbyshire(недаступная спасылка). Study Group for Roman Pottery (27 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2011. Праверана 25 ліпеня 2011.
- Andrew Myers. An Archaeological Resource Assessment of Roman Derbyshire (PDF)(недаступная спасылка). Derbyshire County Council (2000). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 25 ліпеня 2011. — East Midlands Archaeological Research Framework