Калхіда
Калхіда (კოლხეთი) (грэч. Κολχίς) — старажытна-грэчаская назва заходняй часткі Грузіі (мясц. Эгрысі)
У пач. І тыс. да н.э. насялялі гэтыя землі колхі. Паводле падання антычных аўтараў, тут правіў Ээт, бацька Медэі, ён валодаў залатым руном, якое выкралі арганаўты. У VI ст. да н.э. тут узніклі грэчаскія калоніі Фасіс і Дыяскурыяда.
У VI-II ст. да н.э. існавала Калхідскае царства. Асноўным заняткам яго насельніцтва з'яўлялася земляробства, былі развіты металургія жалеза, апрацоўка лёну, дрэва, ювелірнае, керамічнае і іншыя рамёствы, чаканіліся сярэбраныя манеты (калхідкі). Існавалі гандлёва-рамесныя пункты гарадскога тыпу і гарады. У канцы VI — пач. V ст. да н.э. Калхідскае царства знаходзілася ў залежнасці ад Персіі. У IV ст. да н.э. правіцель Куджы ўзначаліў рух за аб'яднанне старажытнагрузінскіх плямён у адзіную дзяржаву.
У II ст. да н.э. Калхіда заваявана Пантыйскім царствам, у I ст. да н.э. — Рымам. На мяжы I — II ст. н.э. ўзнікла царства Лазіка, якое паступова падпарадкавала і насельніцтва паўночнай Калхіды.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калхіда // БелЭн у 18 т. Т. 7. - Мн., 1998.
- Калхідскае царства // БелЭн у 18 т. Т. 7. - Мн., 1998.
- Georgia in Antiquity: A History of Colchis and Transcaucasian Iberia, 550 BC-AD 562, David Braund Oxford: Clarendon Press, 1994.