Перайсці да зместу

Казімір Паўлавіч Буслаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Паўлавіч Буслаў
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1914(1914-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1983(1983-01-20) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук[1] (1965)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Казімір Паўлавіч Бу́слаў[2] (25 кастрычніка 1914, в. Кашалёў, Буда-Кашалёўскі раён — 20 студзеня 1983) — беларускі савецкі філосаф. Акадэмік АН БССР (1972; член-карэспандэнт з 1969), доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[3].

Член КПСС з 1943 года. Скончыў Смаленскі педагагічны інстытут у 1938 годзе, Вышэйшую партыйную школу пры ЦК УКП(б) ў 1947 годзе, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1951[3] годзе.

У 1944—1948 гадах — лектар ЦК КП(б)Б, у 1951—1956 гадах — загадчык аддзела ЦК КПБ, у 1956—1972 гадах — дырэктар Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1970—1972 гадах — выконваючы абавязкі, у 1973—1976 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, з 1976 года — загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР[3]. Адначасова з 1951 года — дацэнт, затым прафесар БДУ, Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1972 года — старшыня Беларускага аддзялення Філасофскага таварыства СССР[3].

Кандыдат у члены ЦК КПБ ў 1952—1954 гадах, член ЦК КПБ ў 1954—1961 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1959[3] гадах.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы Буслава прысвечаны гістарычнаму матэрыялізму  (руск.), праблемам сацыялістычнага прагрэсу, гуманізму і культуры[3].

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі[4].

Асноўныя працы[4]:

  • Социальное единство, противоречия, ответственность. Мн.: Наука и техника, 1972.
  • Социально-историческое развитие классов в СССР. Мн.: Наука и техника, 1979.
  • Формирование социального в человеке. Мн.: Наука и техника, 1980.
  • Дзяржаўная прэмія БССР 1984 года — за цыкл работ па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі дакастрычніцкага перыяду.
  • Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), медалямі[4].
  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец — С. 357.
  2. БелЭн 1996.
  3. а б в г д е Буслов Казимир Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
  4. а б в Акадэмік БУСЛАЎ Казімір Паўлавіч