Перайсці да зместу

Злата Огневіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Злата Огневіч
укр.: Злата Леонідівна Огнєвіч
руск.: Злата Леонидовна Огневич
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Інна Леанідаўна Бардзюг
Дата нараджэння 12 студзеня 1986(1986-01-12) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна  Украіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Жанры Поп-музыка
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
заслужаны артыст Аўтаномнай Рэспублікі Крым Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны
zlatao.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Злата Огневіч (сапр. імя Інна Леанідаўна Бардзюг; нар. 12 студзеня 1986, Мурманск) — украінская спявачка. Прадстаўніца Украіны на конкурсе песні Еўрабачанне 2013.

Іна Леанідаўна Бардзюг нарадзілася ў Мурманску ў сям’і ваеннага хірурга і педагога. Пачала займацца музыкай у Судаку (Крым), куды пераехала з сям’ёй у 5 гадоў. Станаўленне Златы ўжо ў якасці прафесійнай спявачкі адбылося ў Кіеве, дзе дзяўчына стала выпускніцай Кіеўскага інстытута музыкі імя Гліэра па спецыялізацыі «Джазавы вакал».

Злата Огневіч з’яўляецца салісткай Дзяржаўнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл Украіны, таксама спявала ў лаціна-бэнд.

У 2010 годзе Злата Огневіч стала фіналісткай нацыянальнага адбору конкурсу «Еўрабачанне-2010» ад Украіны з песняй «Tiny Island», але не атрымала перамогу. У 2011 годзе прыняла ўдзел у адборы на «Еўрабачанне-2011» з песняй «Зозуля», але таксама не атрымала перамогу.

Выступала ў якасці спецыяльнага госця на міжнародным конкурсе «Славянскі базар» у Віцебску.

У 2011 годзе на конкурсе Crimea Music Fest заняла першае месца і ў дадатак атрымала прыз прэсы.

У снежні 2012 года Злата перемагла ў нацыянальным адборы з песняй «Gravity» і ў маі 2013 года прадставіла Украіну на 58-м конкурсе песні «Еўрабачанне» ў Мальмё[3], дзе яна заняла трэцяе месца. Пасля конкурсу Злата атрымала Ганаровую грамату Кабінета Міністраў Украіны і гадзіннік ад прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава за выключны ўклад у развіццё ўкраінскага мастацтва.[4]

30 лістапада 2013 года разам з Цімурам Мірашнічэнкам была вядучай 11-га Дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне», які праходзіў у Кіеве.

У студзені 2014 года Злата з Данецкім хорам заняла 2-е месца ў тэлешоу «Бітвы хораў».[5] У тым жа годзе яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Спявачка года» 11-га нацыянальнага рэйтынгу «Фаварыты Поспеху».[6]

Палітычная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Злата Огневіч была чацвёртай у спісе Радыкальнай партыі Алега Ляшко на парламенцкіх выбарах ва Украіне 2014 года і была абрана дэпутатам. Яна і яе сям’я адмовіліся браць расійскія пашпарты пасля анексіі Крыма Расійскай Федэрацыяй, і ў знак пратэсту яна скасавала кантракты з уладамі паўвострава. Збірае грошы дабрачыннымі канцэртамі для ўкраінскай арміі.

10 лістапада 2015 года яна адмовілася ад дэпутацкага мандата.[7]