Перайсці да зместу

Заходняя Сібір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходняя Сібір
Выява
Краіна
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Сібір
Заходняя Сібір (Расія)
Заходняя Сібір
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходняя Сібір — частка Сібіры, размешчаная паміж Уральскімі гарамі на захадзе і рэчышчам ракі Енісей на ўсходзе. Плошча рэгіёна — 2,6 млн км² (15% тэрыторыі Расіі). Насельніцтва — 15 млн. чалавек (10% насельніцтва Расіі). Шчыльнасць насельніцтва 5,77 чал./1 км².

Заходняя Сібір уяўляе сабой тэрыторыю, якая цягнецца на 2500 км ад Паўночнага Ледавітага акіяна да узвышшаў Казахскага дробнасопачніка і на 1900 км ад гор Урала да Енісея. Каля 80% плошчы Заходняй Сібіры размешчана ў межах Заходне-Сібірскай раўніны, якая складаецца з двух плоскіх, чашападобных, моцна забалочаных упадзін, падзеленых падвышанымі да 175—200 м Сібірскім Уваламі. На паўднёвым усходзе Заходне-Сібірская раўніна, паступова падвышаючыся, змяняецца перадгор’ямі Алтая, Салаіра, Кузнецкага Алатау і Горнай Шорыі.