Перайсці да зместу

Заходне-ўсходні дыван

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходне-ўсходні дыван
ням.: West-östlicher Divan
Выданне
Жанр паэзія
Аўтар Іаган Вольфганг фон Гётэ
Мова арыгінала нямецкая
Дата напісання 1814
Дата першай публікацыі 1819
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Заходне-ўсходні дыван»[1] (ням.: West–östlicher Divan) — паэтычны цыкл Ёгана Вольфганга Гётэ на арыентальную тэму, створаную ў 1814—1819 гадах і апублікаваную ў 1819 годзе з аўтарскімі «заўвагамі і каментарамі». Крыніцай натхнення для Гётэ сталі пераклад вершаў Хафіза на нямецкую мову, выкананы Іозефам фон Хамер-Пургшталем, і любоў да Марыяны фон Вілемер. Галоўныя матывы кнігі — аўтабіяграфічны і тэма збліжэння Усходу і Захаду.

На аснове «Заходне-ўсходняга дывана» стваралі музычныя творы кампазітары Франц Шуберт, Роберт Шуман, Фелікс Мендэльсон, Хуга Вольф, Рыхард Штраўс, Арнольд Шонберг, Отмар Шок.

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — артыкул Іаган Вольфганг Гётэ