Захар Аляксандравіч Раговін
Захар Аляксандравіч Раговін | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (28) жніўня 1905[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 1981[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anna Tager[d] і Evgenia Rudnitskaya[d] |
Дзеці | Vadim Rogovin[d] |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | арганічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Захар Аляксандравіч Раго́він[2] (28 жніўня 1905 — 11 жніўня 1981) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Магілёве. У 1907 годзе разам з бацькамі пераехаў у Маскву. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча ў 1928 годзе па спецыяльнасці інжынер-хімік. Працаваў у навуковым супрацоўнікам у Хімічным інстытуце імя Л. Я. Карпава. У 1930—1932 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры пры Ваенна-хімічнай акадэміі і з 1931 года займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце Навукова-даследчага інстытута штучнага валакна. З 1931 года выкладаў у Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы, з 1939 года — прафесар і загадчык кафедры тэхналогіі штучнага валакна Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, у 1940 годзе — дэкан тэхналагічнага факультэта. У 1941—1945 гадах З. А. Раговін — упаўнаважаны па хіміі Дзяржаўнага камітэта абароны СССР. З 1946 года працаваў у Маскоўскім тэкстыльным інстытуце.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Разам з І. Л. Кнунянцам даследаваў умовы і кінетыку полімерызацыі капралактаму. У 1930—1940 гадах займаўся распрацоўкай фундаментальных асноў хіміі цэлюлозы. У час Вялікай Айчыннай вайны выконваў дзяржаўныя даручэнні, звязаныя з арганізацыяй вытворчасці патрэбных фронту палімерных матэрыялаў. Распрацаваў метады сінтэзу вытворных цэлюлозы, метады мадыфікацыі цэлюлозных і сінтэтычных валокнаў для атрымання матэрыялаў з рознымі ўласцівасцямі. У 1930—1932 гадах займаўся асваеннем тэхналогіі атрымання віскознай ніці на Магілёўскім заводзе штучнага валакна імя Куйбышава[3].
Аўтар шэрагу падручнікаў, дапаможнікаў і манаграфій[3]. Падрыхтаваў 130 кандыдатаў і 7 дактароў навук[3].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі[3].
- Сталінская прэмія 3-й ступені (1942)
- Сталінская прэмія 2-й ступені (1950)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1974)
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1965)
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #142441805 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 сакавіка 2015.
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ а б в г Захар Аляксандравіч Раговін // Малілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 20 студзеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раговін Захар Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 201. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Гальбрайх Л. С. З. А. Роговин учёный, педагог, организатор науки // Химия растительного мира, 2005, № 3. — С. 5—6. (руск.)
- Рыцари открытий : лауреаты Сталинских премий — уроженцы Беларуси, 1941—1953 / Э. А. Корнилович, А. Г. Корнилович. — Минск, 2016. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 11 жніўня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Выкладчыкі МДТУ
- Дактары хімічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі МДТУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі СССР
- Аўтары падручнікаў
- Дэканы