Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь
Выгляд
«Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным юрыстам, якія бездакорна працуюць у дзяржаўных органах, адвакатуры, установах адукацыі, навукова-даследчых і іншых арганізацыях па спецыяльнасці пятнаццаць і больш гадоў і маюць вялікія заслугі ў забеспячэнні захавання законнасці і ўмацаванні правапарадку, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, фармаванні прававой дзяржавы, развіцці юрыдычных навук, падрыхтоўцы заканадаўчых і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Почетные звания Республики Беларусь. Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (руск.)
- Статыстыка і спіс узнагароджаных // Сайт "Узнагароды беларусі"