Запаведнік дзікай прыроды Качскага Рана
Выгляд
Запаведнік дзікай прыроды Качскага Рана | |
---|---|
Rann of Kutch Wildlife Sanctuary | |
Размяшчэнне | Пакістан |
Плошча | 5663,75 км² |
Дата заснавання | 1980 |
Запаведнік дзікай прыроды Качскага Рана (англ.: Rann of Kutch Wildlife Sanctuary) месціцца на паўднёвым усходзе пакістанскай правінцыі Сінд у раёне Качскі Ран. Займае тэрыторыю 5663,75 км².
Запаведнік быў створаны ў 1980 г. для захавання ўнікальнай прыроды вялікай саланчаковай пустыні і навакольных зямель. Большую яго частку займаюць пясчаныя выдмы, саланчак, саланаватыя лагуны, прыліўныя глеевыя водмелі і вусці. Мае статус Рамсарскага ўгоддзя (гл. Рамсарская канвенцыя).
На тэрыторыі запаведніка дзікай прыроды Качскага Рана гняздуюць і размножваюцца фламінга, сустракаюцца такія птушкі, як пеліканы, журавы, чырок, сокалы, сіпы і інш. Акрамя таго, яго насяляюць дзікія парнакапытныя, ваўкі, змеі, земнаводныя.