Заліў Фокса
Выгляд
Заліў Фокса | |
---|---|
англ. Foxe Basin | |
Краіна | |
Сярэдняя велічыня прыліва | 1,2—9 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заліў Фо́кса, басе́йн Фо́кса (англ.: Foxe Basin) — заліў Паўночнага Ледавітага акіяна каля берагоў Канады, паміж паўвостравам Мелвіл і востравам Бафінава Зямля. Названы ў гонар англійскага даследчыка Л. Фокса (англ.: Luke Fox).
Даўжыня каля 650 км, шырыня 500 (370[1]) км, глыбіня да 110 м. Злучаны пралівамі з Гудзонавым залівам і залівам Буторыя. У заліве шмат астравоў.
Большую частку года заліў укрыты лёдам. Дрэйфуючыя льды захоўваюцца і ў летні перыяд.
Зноскі
- ↑ Фокса бассейн(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 434. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фокса бассейн(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заліў Фокса