Забруджванне
Выгляд
Забруджванне | |
---|---|
Вывучаецца ў | pollution and contamination[d] |
Апісана на сайце | servicios.infoleg.gob.ar/… (ісп.) |
Relates to sustainable development goal, target or indicator | Target 3.9 of the Sustainable Development Goals[d][1] |
Апрацоўваецца, змякчаецца ці кіруецца | pollution prevention[d][2] і pollution control[d][3] |
Аб’яднанне | спіс у кваліфікатарах[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Забруджванне — гэта працэс адмоўнага перайначвання навакольнага асяроддзя — паветра, вады, глебы — шляхам яе інтаксікацыі рэчывамі, якія пагражаюць жыццю жывых арганізмаў.
Віды забруджванняў
[правіць | правіць зыходнік]- Біялагічнае — забруджвальнікам з’яўляюцца не ўласцівыя экасістэме арганізмы. Найбольш вядомы прыклад — трусы, якія бескантрольна распладзіліся ў Аўстраліі.
- Механічнае — забруджанне хімічна інертным смеццем, пратоптванне сцежак і іншае механічнае ўздзеянне на асяроддзе.
- Хімічнае — забруджвальнікам з’яўляюцца шкодныя хімічныя злучэнні.
- Аэразольныя забруджванні — забруджвальнік-аэразоль (сістэма маленькіх часціц)
- Фізічнае
- Цеплавое — залішні нагрэў асяроддзя.
- Светлавое — залішняе асвятленне. Гл. таксама Рух за цёмнае неба.
- Шумавое
- Электрамагнітнае — забруджанне радыёэфіру; можа замінаць як жыццядзейнасці некаторых арганізмаў, так і радыёпрыему.
- Радыеактыўнае — перавышэнне натуральнага радыеактыўнага фону.
- Візуальнае забруджванне — псаванне натуральных пейзажаў пабудовамі, правадамі, смеццем, шлейфамі самалётаў і г. д.