Жаберскі замак
Замак | |
Жаберскі замак | |
---|---|
52°22′07″ пн. ш. 25°11′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жабер |
Дата заснавання | XVII стагоддзе |
Дата пабудовы | XVII стагоддзе |
Дата скасавання | 1706 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000194 |
Жаберскі замак, таксама вядомы як замак Вішнявецкіх — колішні замак паблізу в. Жабер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Існаваў у XVII — пачатку XVIII ст. Размяшчаўся за 3 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе Ясельды, цяпер урочышча Замак. Належаў князям Дольскім[1], затым князям Вішнявецкім.[2]
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольнае ў плане ўмацаванне (плошча каля 1,5 га) акружанае з трох бакоў вадзяным ровам (шырыня да 20 м, глыбіня 5 м), а з захаду — ракой. Умацаваны высокім земляным валам з нарожнымі бастыёнамі і дубовым частаколам. З наваколлем злучалася брамай і мостам.[2] На тэрыторыі замка месціліся два мураваныя будынкі (або драўляныя на падмурках) — на думку М. Волкава, напэўна, палац і брама[2] (ці парахавы пограб)[1].
Замак пабудаваны прыкладна ў канцы XVI — 1-й палове XVII ст., пасля войнаў 1648—1651 і 1654—1667 гадоў значна мадэрнізаваны. У 2-й палове XVII ст. замак быў адной з цэнтральных рэзідэнцый Дольскіх, у прыватнасці Яна Караля Дольскага, які, мусіць, і займаўся мадэрнізацыяй. У канцы XVII ст. замак перайшоў да Вішнявецкіх. У 1706 годзе падчас Паўночнай вайны (1700—1721)[2] захоплены і разбураны шведамі на чале з Карлам XII. Пазней не аднаўляўся і не выкарыстоўваўся[1].
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Збярогся падмурак брамы. Тэрыторыя замка, у т.л. падмурак, моцна церпяць ад «чорных капацеляў»[1].
У 2015 годзе, 16—17 красавіка, археолагі з Інстытута гісторыі НАН Беларусі праводзілі даследаванні на Жаберскім замку[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Волкаў М., Ліневіч С. Гісторыя і ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2016. Вып. 15. — С. 126—140.
- Ткачоў М. Жаберскі замак // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 209.
- Ткачоў М. Жаберскі замак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 702 с.: іл. — С. 421.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 409. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Жаберскі замак на сайце Radzima.org
- Жаберскі замак на сайце Глобус Беларусі (руск.)