Перайсці да зместу

Дэкалог (тэлецыкл)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ДэкалогM:
польск.: Dekalog
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар Рышард Чуткоўскі
Сцэнарыст Кшыштаф Пясевіч
Кшыштаф Кеслёўскі
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Sender Freies Berlin[d], TELEWIZJA POLSKA S.A.[d] і Тор[d]
Працягласць 572 хв.
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Мова польская
Год 1989
IMDb ID 0092337

«Дэкало́г» (польск.: Dekalog) — дзесяцісерыйны тэлецыкл, зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1][2]. Тэлецыкл уяўляе сабой 10 тэлевізійных фільмаў, кожны з якіх прысвечаны адной з Дзесяці запаведзей.

Дзесяць запаведзяў (паводле рымска-каталіцкай традыцыі)[3] Ідэал[4] Тэмы, якія падымае Кеслёўскі[4]
1. Не май іншых багоў, апроч Мяне Святасць Бога і праслаўлення Ідалапаклонства ў адносінах да навукі
2. Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна Святасць маўлення Імя, як прынцып вызначэння асобы, і маральны выбар; значнасць чыйгосьці слова ў жыцці чалавека
3. Памятай дзень святы святкаваць Святасць часу Абазначэнні часу (святы, дзень/ноч і інш.) і іх сэнсавае напаўненне
4. Шануй бацьку свайго і маці сваю Святасць аўтарытэту Сямейныя і сацыяльныя адносіны, як рэгулятары асобы
5. Не забівай Святасць жыцця Забойства і пакаранне
6. Не чужалож Святасць кахання Сутнасць і адносіны кахання і жарсці
7. Не крадзі Святасць валодання Валоданне як чалавечая патрэбнасць і спакуса
8. Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго Святасць праўды Цяжкасці праўды ва ўмовах безвыходнага зла
9. Не пажадай жонкі бліжняга твайго Святасць задаволенасці Секс, рэўнасць і вернасць
10. Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму Святасць задаволенасці Сквапнасць і ўзаемаадносіны

Дэкалог, адзін

[правіць | правіць зыходнік]

«Дэкалог, адзін» (польск.: Dekalog, jeden) — першая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 10 снежня 1989 года. Першая частка цыкла адпавядае першай з Дзесяці запаведзяў: «Не май іншых багоў, апроч Мяне». У сцэнарыі гэта тэма раскрываецца самым непасрэдным чынам: падымаецца пытанне існавання Бога ўвогуле, а таксама праблема стварэння сучасным чалавекам фальшывых багоў. Стваральнікі фільма, наўмысна пазбягаючы традыцыйнай біблейскай інтэрпрэтацыі запаведзі, ролю такога бажка аддаюць камп’ютару. «Дэкалог I» расказвае гісторыю вучонага. Яго трагедыя вынікае з таго, што ён цалкам давярае магчымасцям сучаснай навукі, увасобленым у камп’ютары. З вялікай дакладнасцю і пры тым з вялікім запасам ён вылічвае трываласць лёду на замерзлым возеры, дзе яго ўлюбёны сын збіраецца апрабаваць свае новыя канькі. Да жалю, збег абставін прыводзіць да трагедыі. Насуперак разліку лёд не вытрымлівае вагі хлопчыка, і той тоне.[1]

Акцёр Роля
Хенрык Бараноўскі Кшыштаф Кшыштаф
Войцех Клата Павел, сын Кшыштафа Павел, сын Кшыштафа
Мая Камароўска Ірэна, сястра Кшыштафа Ірэна, сястра Кшыштафа
Артур Барчыш чалавек, што сядзіць над лёдам чалавек, што сядзіць над лёдам

«Дэкалог, два» (польск.: Dekalog, dwa) — другая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 11 мая 1990 года.

«Дэкалог, тры» (польск.: Dekalog, trzy) — трэцяя частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 18 мая 1990 года.

Дэкалог, чатыры

[правіць | правіць зыходнік]

«Дэкалог, чатыры» (польск.: Dekalog, cztery) — чацвёртая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 25 мая 1990 года.

«Дэкалог, пяць» (польск.: Dekalog, pięć) — пятая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 1 чэрвеня 1990 года.

Акцёр Роля
Мірослаў Бака Яцэк Лазар Яцэк Лазар
Кшыштаф Глобіш Пётр Баліцкі адвакат Пётр Баліцкі
Ян Тэсаж Вальдэмар Рэкоўскі таксіст Вальдэмар Рэкоўскі
Артур Барчыш работнік з мерай
Аляксандр Беднаж кат

Дэкалог, шэсць

[правіць | правіць зыходнік]

«Дэкалог, шэсць» (польск.: Dekalog, sześć) — шостая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 8 чэрвеня 1990 года.

Акцёр Роля
Гражына Шапалоўска Магда Магда
Олаф Любашэнка Томэк Томэк
Стэфанія Івіньска гаспадыня Томэка
Артур Барчыш чалавек з чамаданам

«Дэкалог, сем» (польск.: Dekalog, siedem) — сёмая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 15 чэрвеня 1990 года.

Дэкалог, восем

[правіць | правіць зыходнік]

«Дэкалог, восем» (польск.: Dekalog, osiem) — восьмая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 22 чэрвеня 1990 года.

Дэкалог, дзевяць

[правіць | правіць зыходнік]

«Дэкалог, дзевяць» (польск.: Dekalog, dziewięć) — дзявятая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 29 чэрвеня 1990 года.

Дэкалог, дзесяць

[правіць | правіць зыходнік]

«Дэкалог, дзесяць» (польск.: Dekalog, dziesięć) — дзясятая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 24 чэрвеня 1989 года.

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 намінацыямі на значныя кінапрэміі і ўзнагароджаны 9 з іх[5]:

Кінапрэмія / Кінафестываль Год Катэгорыя / Узнагарода Намінант Вынік
46-ы Венецыянскі кінафестываль 1989 Прыз ФІПРЭСІ (конкурсная праграма) Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
Прэмія «Дзеці і кіно» Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
Прэмія «Сярэбраная стужка» 1990 «Еўрапейская срэбная стужкаbeit» Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
Прэмія «Бодыль»[6] 1991 Найлепшы еўрапейскі фільм Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
Прэмія Сіндыката французскіх кінакрытыкаўbeen 1991 Найлепшы замежны фільм Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Чыкагаbeen 1997 Найлепшы фільм на замежнай мове Перамога

У 1995 годзе «Дэкалог» быў уключаны ў «Ватыканскі спіс фільмаў»[7]. У 2000 годзе вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт дадаў тэлецыкл у свой спіс «Выдатных фільмаў»[8]. У 2005 годзе тэлецыкл быў уключаны ў спіс «100 фільмаў на ўсе часы па версіі часопіса „Time“[en]» і адзначаны як найлепшы фільм свайго дзесяцігоддзя[9].

  1. а б Dekalog (польск.). Інтэрнэт-база польскага кіно. Праверана 14 лютага 2018.
  2. Dekalog (TV Mini Series 1989–1990) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 верасня 2022.
  3. Агульны катэхізіс . Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Праверана 14 лютага 2018.
  4. а б The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image 2004, с. 164.
  5. Dekalog (1989–1990) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 верасня 2022.
  6. 1991: Årets vindere (дацк.). Сайт кінапрэміі «Бодыль». Праверана 14 лютага 2018.
  7. The Vatican Film List
  8. Roger Ebert. The Decalogue (англ.). Сайт Роджэра Эберта (2 красавіка 2000). Праверана 11 верасня 2022.
  9. All-Time 100 Best Movies
  • Joseph G. Kickasola. The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — 332 p. — ISBN 978-0-826-41559-2.