Дыпламатычная акадэмія Украіны імя Генадзя Удавенкі пры Міністэрстве замежных спраў
Дыпламатычная акадэмія Украіны імя Генадзя Удавенкі пры Міністэрстве замежных спраў | |
---|---|
Дипломатична академія України імені Геннадія Удовенка при Міністерстві закордонних справ | |
Арыгінальная назва | Дипломатична академія України імені Геннадія Удовенка при Міністерстві закордонних справ |
Міжнародная назва | Hennadii Udovenko Diplomatic Academy Of Ukraine at the Ministry of Foreign Affairs of Ukraine |
Заснаваны | 1995 |
Тып | профільная ВНУ |
Дырэктар | Сяргей Уладзіміравіч Корсунскі |
Краіна | |
Юрыдычны адрас | вул. Вялікая Жытомірская 2, 01001 г. Кіеў, Украіна |
Сайт | da.mfa.gov.ua |
Дыпламатычная акадэмія Украіны імя Генадзя Удавенкі пры Міністэрстве замежных спраў — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова паслядыпломнай адукацыі Міністэрства замежных спраў Украіны, якая размешчана ў горадзе Кіеве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія ўтворана ў 1995 годзе ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. Першы статут установы быў зацверджаны пастановай Кабінета міністраў Украіны 20 ліпеня 1996 года. З 2006 года акадэмія размяшчаецца на Міхайлаўскай плошчы ў цэнтры Кіева.
На працягу 20 гадоў акадэмія функцыянавала як вышэйшая навучальная ўстанова IV узроўню акрэдытацыі, ажыццяўляючы падрыхтоўку спецыялістаў у галіне знешняй палітыкі па магістарскіх праграмах. У адпаведнасці з пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 7 снежня 2016 года адбылося яе пераўтварэнне ў дзяржаўную вучэбна-навуковую ўстанову паслядыпломнай адукацыі з актуальнай назвай.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтр моўнай падрыхтоўкі
- Цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі
- Цэнтр міжнародных даследаванняў
- Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў
- Аддзел міжнароднага супрацоўніцтва і камунікацый
- Рэгіянальнае аддзяленне ў Адэсе