Перайсці да зместу

Дымніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дымніца

Дымніца лекавая (Fumaria officinalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fumaria L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18968
NCBI  200992
EOL  61793
GRIN  g:4782
IPNI  31673-1

Ды́мніца[1][2] (Fumaria) — род кветкавых раслін падсямейства Дымніцавыя (Fumarioideae) сямейства Макавыя (Papaveraceae)[3].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя травяністыя расліны з тонкім разгалінаваным сцяблом і стрыжнёвым коранем. Лісце чаргаванае, тонкае, перыстарассечанае, шызаватае або зялёнае. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовага колеру, зрэдку белыя, сабраныя ў гронкі. Плод падобны на арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны пераважна у Міжземнамор’і. Расліны святлолюбівыя. Растуць каля дарог, у парках і садах, на пустках, пашах і агародах[4]. На тэрыторыі Беларусі ў наваколлі гарадскога пасёлка Рось адзначана дымніца Ваяна (Fumaria vaillantii)[5].

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя і фарбавальныя расліны. Расліны ядавітыя, утрымліваюць фумарын і фумарынавую кіслату.

Род Налічвае каля 50[5] відаў (57[6]). Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 283.
  3. U.S. National Plant Germplasm System (GRIN) (англ.)
  4. Дымянка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  6. Fumaria // The Plant List (англ.)