Дражна (Старадарожскі раён)
Аграгарадок
Дражна
| ||||||||||||||||||||||
Дра́жна[1] (трансліт.: Dražna, руск.: Дражно) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дражнаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аграгарадок знаходзіцца за 18 км у напрамку на поўнач ад горада Старыя Дарогі[2], за 130 км ад Мінска[2], на аўтамабільнай дарозе Р92.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1924—1940 гадах цэнтр Дражненскага сельсавета[3], у 1940—1954 гадах у складзе Падарэскага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года цэнтр Дражнаўскага сельсавета[4].
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была месцам неаднаразовых баявых сутычак. 15 студзеня 1943 года адбыўся бой 3-га батальёна пяхотнага грэнадзёрскага вучэбнага 635-га палка з 600 савецкімі партызанамі, у якім загінула 29 партызан і мноства параненых[5]. 15 красавіка 1943 года вёска была спалена савецкімі партызанамі (2-я Мінская партызанская брыгада). Было спалена 37 хат, партызаны забілі 25 чалавек (15 жанчын і дзяцей)[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1997 год — 459 жыхароў, 216 двароў[2].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Уладзіміравіч Дражын (нар. 1951) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Уладзімір Несцеравіч Дражын (нар. 1947) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Шасціканцовы крыж, устаноўлены побач з каталіцкімі могілкамі вёскі Дражна ў памяць жыхароў вёскі, забітых або спаленых партызанамі ў сваіх дамах.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в г БелЭн 1998.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1440. — Воп. 3. — EX 989. — Л. 49—50.
- ↑ В деревне Дражно Стародорожского района установлен крест в память о мирных жителях, уничтоженных партизанами Архівавана 12 мая 2021. // TUT.BY (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 193. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 19. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дражна (Старадарожскі раён)
- Как партизаны стреляли, резали и заживо сжигали мирных жителей // БДГ Деловая Газета (руск.)
- В деревне Дражно Стародорожского района установлен крест в память о мирных жителях, уничтоженных партизанами Архівавана 12 мая 2021. // TUT.BY (руск.)