Дзіна Балуартэ
Дзіна Балуартэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Dina Ercilia Boluarte Zegarra | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Silvana Vargas[d] | ||||||
Пераемнік | Cinthya Lindo[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Педра Кастылья | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 мая 1962[1][2] (62 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Dina Ercilia Boluarte Zegarra | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзі́на Эрсі́лія Балуа́ртэ Сега́ра (ісп.: Dina Ercilia Boluarte Zegarra; нар. 31 мая 1962) — перуанскі юрыст і палітык. З 7 снежня 2022 года — дзеючы прэзідэнт Перу. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе[6]. З 2021 па 2022 год займала пасаду віцэ-прэзідэнта, а таксама міністра развіцця і сацыяльнай інтэграцыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 31 мая 1962 года ў горадзе Чал’уанка , рэгіён Апурымак. Скончыла юрыдычны факультэт Універсітэта Сан-Марцін-дэ-Порэс, затым там жа вучылася ў аспірантуры[7].
З 2007 года і да абрання віцэ-прэзідэнтам з’яўлялася служачай Нацыянальнага рэгістра ідэнтыфікацыі і грамадзянскага стану .
Палітычную кар’еру пачала ў 2018 годзе, няўдала вылучыўшы сваю кандыдатуру ў мэры акругі Суркілья ад левай палітычнай партыі «Свабоднае Перу »[8]. У 2020 годзе была кандыдатам ад яе на пазачарговых парламенцкіх выбарах , аднак партыя не трапіла ў Кангрэс, бо не змагла пераадолець працэнтны бар’ер[9].
На прэзідэнцкіх выбарах 2021 года Дзіна Балуартэ стала кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад «Свабоднага Перу» ў пары з Педра Кастылья. У другім туры выбараў іх тандэм атрымаў перамогу[10][11].
Афіцыйна ўступіла на пасаду віцэ-прэзідэнта 28 ліпеня 2021 года. На наступны дзень, 29 ліпеня 2021 года, прэзідэнт адначасова прызначыў яе міністрам развіцця і сацыяльнай інтэграцыі ва ўрадзе Гіда Бельіда[12].
7 снежня 2022 года прэзідэнт Педра Кастылья абвясціў аб роспуску Кангрэса краіны. У адказ парламент прагаласаваў за адхіленне кіраўніка ад улады. У ходзе спробы схавацца ў пасольстве Мексікі ён быў арыштаваны. Улада перайшла да віцэ-прэзідэнта Дзіны Балуартэ[13].
Зноскі
- ↑ а б http://peruvotoinformado.com/2020/dina-ercilia-boluarte-zegarra
- ↑ https://filtrodecandidatos.org/candidate-profile/06256217
- ↑ https://panamericana.pe/panorama/politica/319436-dina-boluarte-candidata-vicepresidencia-peru-libre
- ↑ https://larepublica.pe/politica/2022/01/23/dina-boluarte-comite-regional-de-lima-de-peru-libre-expulsa-a-vicepresidenta-por-falta-grave-vladimir-cerron/
- ↑ https://larepublica.pe/politica/2022/04/25/dina-boluarte-renuncia-a-reniec-tras-9-meses-en-el-ejecutivo/
- ↑ Дина Болуарте стала первой женщиной – президентом Перу . Ведомости. Праверана 8 снежня 2022.
- ↑ ¿Quiénes conforman la plancha presidencial de Pedro Castillo para las Elecciones 2021? (ісп.). El Popular (12 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2021. Праверана 6 May 2021.
- ↑ Dina Boluarte: biografía de la candidata a la vicepresidencia por Perú Libre (ісп.) (Video). Panamericana Televisión (11 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2021. Праверана 6 May 2021.
- ↑ Abogada Dina Boluarte Zegarra precandidata a primera vicepresidencia por el partido Perú Libre (ісп.). radiotitanka.pe (27 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2021. Праверана 6 May 2021.
- ↑ Reuters. Peru election: socialist Pedro Castillo claims victory ahead of official result (англ.). the Guardian (16 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2021. Праверана 16 чэрвеня 2021.
- ↑ News. Peru Nervously Awaits Outcome Nine Days After Presidential Vote . International Business Times (16 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 16 чэрвеня 2021.
- ↑ Dina Boluarte jura como ministra de Desarrollo e Inclusión Social (ісп.). andina.pe (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2021. Праверана 16 August 2021.
- ↑ After a bungled coup attempt, Peru’s president falls, The Economist, Dec 7th 2022