Дзмітрый Львовіч Быкаў
Дзмітрый Львовіч Быкаў | |
---|---|
руск.: Дмитрий Львович Быков | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Дмитрий Львович Зильбертруд |
Дата нараджэння | 20 снежня 1967[1][2] (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ірына Уладзіміраўна Лук’янава[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, паэт, пісьменнік, літаратурны крытык, біёграф, пісьменнік навуковай фантастыкі, кінакрытык, грамадскі дзеяч, празаік, педагог, настаўнік, калумніст, гулец у інтэлектуальныя гульні, публіцыст |
Гады творчасці | з 1985 |
Жанр | проза, паэзія, публіцыстыка і біяграфія |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Залатое пяро Расіі[d] (2010) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Дзмітрый Львовіч Быкаў (руск.: Дми́трий Льво́вич Бы́ков; пры нараджэнні Зільбертруд; нар. 20 снежня 1967, Масква) — расійскі пісьменнік, паэт і публіцыст, літаратурны крытык, радыё- і тэлевядучы, журналіст, выкладчык літаратуры, кінакрытык. Палітычны мысліцель і актывіст.
Біёграф Барыса Пастарнака, Булата Акуджавы, Максіма Горкага і Уладзіміра Маякоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і дзіцячага ўрача-отарыналарынголага, кандыдата медыцынскіх навук Льва Іосіфавіча Зільбертруда (1927—1987) і Наталлі Іосіфаўны Быкавай (нар. 1937). Бацькі неўзабаве развяліся, і сына выхоўвала маці, выпускніца Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, настаўніца рускай мовы і літаратуры ў школе № 1214 у Маскве.
Школьнікам уваходзіў у раду перадачы для старшакласнікаў Усесаюзнага радыё «Аднагодкі». У 1984 годзе скончыў школу з залатым медалём і паступіў на факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (кафедра літаратурнай крытыкі). З 1987 па 1989 год служыў у арміі, куды яго прызвалі (адтэрміноўка студэнтам у той час была адменена) з трэцяга курса ўніверсітэта. У 1991 годзе скончыў факультэт журналістыкі МДУ з чырвоным дыпломам. З 1985 года працуе ў газеце «Собеседник».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1991 года.
Палітычная і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Дзмітрый Быкаў — перакананы антысталініст. На яго думку, «Сталін прыняў Расію краінай з найвышэйшым інтэлектуальным патэнцыялам, з найлепшай у свеце культурай, з фантастычным энтузіязмам мас… Сталін 30 гадоў ператвараў Расію ў самую сумную і самую ганебную краіну свету — краіну, у якой пяцігадовая ваенная паўза, з усімі кашмарамі вайны, успрымалася як глыток свежага паветра…»[3]
10 снежня 2011 года выступіў на мітынгу пратэсту на Балотнай плошчы супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Дзяржаўную Думу Расіі шостага склікання. Увайшоў у аргкамітэт наступных маніфестацый. Сваю актывізацыю матываваў тым, што «надакучыла такое адчуванне ўлады і такая атмасфера ў краіне». На «прамую лінію» Пуціна, што запамяталася тэлегледачам рэплікай пра бандэрлогаў, адгукнуўся сатырычнымі вершамі «Свежы закон джунгляў», якія прагучалі ў 19 снежня ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».
У сакавіку 2014 года разам з шэрагам іншых дзеячаў навукі і культуры выказаў сваю нязгоду з палітыкай расійскай улады ў Крыме.
У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года[4].
Зноскі
- ↑ Dmitrij Bykov // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Dmitri Bykov // Babelio — 2007.
- ↑ Огонек: Иосиф и его клоны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2012. Праверана 24 верасня 2012.
- ↑ «Мы глубоко возмущены, что диалогу с обществом власть предпочитает насилие»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзмітрый Львовіч Быкаў
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі факультэта журналістыкі МДУ
- Выкладчыкі МДІМА
- Лаўрэаты прэміі «Вялікая кніга»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Выпускнікі МДУ
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Журналісты СССР
- Журналісты Расіі
- Паэты СССР
- Паэты Расіі XX стагоддзя
- Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
- Педагогі Расіі
- Кінакрытыкі Расіі
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
- Рускамоўныя паэты
- Біёграфы
- Публіцысты Расіі
- Тэлевядучыя Расіі
- Навелісты