Дзмітрый Барысавіч Кабалеўскі
Дзмітрый Барысавіч Кабалеўскі | |
---|---|
руск.: Дмитрий Борисович Кабалевский | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 17 (30) снежня 1904[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага 1987[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
|
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Мікалай Якаўлевіч Мяскоўскі, Georgy Catoire[d] і Аляксандр Барысавіч Гальдэнвейзер |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, дырыжор, харэограф, музыказнавец, музычны педагог, выкладчык універсітэта, піяніст, кінакампазітар, грамадскі дзеяч, палітык |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера, сімфонія, класічная музыка, камерная музыка[4], incidental music[d][5] і акадэмічная музыка XX стагоддзя[d] |
Выхаванцы | Alexandre Rabinovitch-Barakovsky[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
kabalevsky.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Барысавіч Кабалеўскі (руск.: Дми́трий Бори́сович Кабале́вский; 1904—1987) — савецкі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог, публіцыст, грамадскі дзеяч. Акадэмік АПН СССР (1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Народны артыст СССР (1963). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972), трох Сталінскіх прэмій (1946, 1949, 1951), Дзяржаўнай прэміі СССР (1980) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Глінкі (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу кампазіцыі ў М. Мяскоўскага ў 1929 годзе і па класу фартэпіяна ў А. Гальдэнвейзера ў 1930 годзе. У 1932—1980 гадах выкладаў у кансерваторыі, з 1939 — прафесар.
У гады вайны з сярэдзіны кастрычніка 1941 да студзеня 1942 года быў эвакуіраваны з Саюзам кампазітараў у Свярдлоўск. Вёў заняткі ў кансерваторыі і быў інструктарам абкама УЛКСМ па рабоце з навучэнцамі ПТВ .
Пачынаючы з 1945 года неаднаразова быў за мяжой: Аўстрыя, Аўстралія, Англія, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, ГДР, Канада, Кітай, Мексіка, Польшча, Румынія, ЗША, Фінляндыя, Францыя, Германія, Чэхаславакія, Швецыя, Швейцарыя, Японія.
Апроч самага галоўнага захаплення свайго жыцця — музыкі — захапляўся шахматамі і калекцыянаваннем паштовых марак, некаторы час ён нават быў у рэдкалегіі часопіса «Филателия СССР ».[6]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Музыка Кабалеўскага адметная аптымізмам, жыццесцвярджальным пафасам.
Зрабіў значны ўклад у музыку для дзяцей і юнацтва, у развіццё музычнага тэатра.
Сярод твораў: оперы «Кала Бруньён» (паводле Р. Ралана, 1938, 2-я рэд. 1968; паст. 1970), «У агні» (1943), «Сям’я Тараса» (паст. 1950), «Мікіта Вяршынін» (1955), «Сёстры» (1969); аперэта «Вясна спявае» (1957); вакальна-сімфанічная сюіта «Народныя мсціўцы» (1942), кантата «Песня раніцы, вясны і міру» (1958), «Рэквіем» на словы Р. Раждзенственскага (1963), 4 сімфоніі; канцэрты для фартэпіяна (3), скрыпкі (1), віяланчэлі (2) з аркестрам; для фартэпіяна санаты (3), 24 прэлюдыі, ронда, дзіцячыя п’есы; для голасу з фартэпіяна — 10 санетаў Шэкспіра, рамансы, песні; музыка да драматычных і радыёспектакляў, да кінафільмаў.
Зноскі
- ↑ а б Педагоги и психологи мира — 2012.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11945002X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Кабалевский Дмитрий Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www.cduniverse.com/search/xx/music/pid/1161903/a/kabalevsky+vol+8+-+string+quartets+1+%26+2+%2F+glazunov+quartet.htm
- ↑ http://www.cduniverse.com/search/xx/music/pid/1131952/a/khachaturian%3A+masquerade+suite%3B+kabalevsky%3A+the+comedians.htm
- ↑ Кто есть кто в мире / Гл. ред. Г. П. Шалаева. — М.: Филологическое общество "Слово", ОЛМА-ПРЕСС, 2003. — С. 606. — 1680 с. — ISBN 5-8123-0088-7; 5-94849-441-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Нарадзіліся 30 снежня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
- Члены КПСС
- Члены Саюза кампазітараў СССР
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя М. І. Глінкі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта