Перайсці да зместу

Джозеф Баакаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джозеф Баакаі
англ.: Joseph Boakai
віцэ-прэзідэнт Ліберыі[d]
16 студзеня 2006 — 22 студзеня 2018
Пераемнік Jewel Taylor[d]
прэзідэнт Ліберыі[d]
з 22 студзеня 2024
Папярэднік Джордж Веа

Нараджэнне 30 лістапада 1944(1944-11-30) (79 гадоў)
Жонка Kartumu Yarta Boakai[d][1]
Веравызнанне баптызм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць сельская гаспадарка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джозеф Ньюма Баакаі (англ.: Joseph Nyumah Boakai Sr.; нар. 30 лістапада 1944, в. Варсонга, акруга Фоя, графства Лофа, Ліберыя) — ліберыйскі палітык. Прэзідэнт Ліберыі з 22 студзеня 2024 года, віцэ-прэзідэнт Ліберыі ў 2006—2018 гадах. З 1983 па 1985 год займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі Ліберыі[2][3].

Раннія гады жыцця і адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Джозеф Баакаі нарадзіўся 30 лістапада 1944 года ў вёсцы Варсонга[4] у сям’і непісьменных бацькоў[5].

Наведваў пачатковую і сярэднюю школу ў Сьера-Леонэ і Ліберыі. Скончыў Каледж Заходняй Афрыкі ў Манровіі, затым паступіў ва Універсітэт Ліберыі, які скончыў у 1972 годзе са ступенню бакалаўра дзелавога адміністравання. Атрымаў грант Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці на паступленне ва Універсітэт штата Канзас, які скончыў у 1976 годзе.

Палітычная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў менеджарам як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектары: у прыватнасці, быў менеджарам (1973—1980) і кіруючым дырэктарам (1980—1982) Ліберыйскай карпарацыі вытворчага маркетынгу (англ.: Liberia Produce Marketing Corporation, LPMC)[4].

З 1983 па 1985 год займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі ва ўрадзе прэзідэнта Сэмюэла Доу; на гэтай пасадзе стаў адным з ініцыятараў стварэння Заходнеафрыканскай асацыяцыі развіцця рысаводства, сёння — Афрыканскі цэнтр рысу. У 1992 годзе Баакаі быў прызначаны кіруючым дырэктарам Ліберыйскай нафтаперапрацоўчай кампаніі (англ.: Liberia Petroleum Refinery Company, LPRC). Пазней ён працаваў у якасці кансультанта Сусветнага банка ў Вашынгтоне і старшыні праўлення Ліберыйскай карпарацыі па кіраванні лясной гаспадаркай (англ.: Liberia Wood Management Corporation), а таксама заснаваў фірму, якая вырабляе сельскагаспадарчае абсталяванне.

У 2005 годзе Джозеф Баакаі (кандыдат у віцэ-прэзідэнты) і Элен Джонсан-Серліф (кандыдат у прэзідэнты) прынялі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах як кандыдаты ад Партыі адзінства. Па выніках першага тура тандэм Джонсан-Серліф — Баакаі набраў 19,8 % галасоў, саступіўшы сваім супернікам, тандэму Джордж Веа — Рудольф Джонсан (28,3 %). Аднак у другім туры яны атрымалі перамогу над сваімі апанентамі — 59,4 % супраць 40,6 %. Па выніках выбараў Джонсан-Серліф была абраная прэзідэнтам, а Бакаіі — віцэ-прэзідэнтам краіны на шасцігадовы тэрмін.

У 2011 годзе Баакаі зноў прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата ў віцэ-прэзідэнты пры Джонсан-Серліф. На гэтых выбарах іх тандэм атрымаў перамогу ўжо ў першым туры, набраўшы 90,7 % галасоў. Іх бліжэйшыя супернікі, тандэм Уінстан Табмен — Джордж Веа атрымалі падтрымку ўсяго 9,3 % выбаршчыкаў.

Канстытуцыя краіны забараняе прэзідэнту займаць сваю пасаду больш чым два шасцігадовыя тэрміны запар, таму Элен Джонсан-Серліф не мела права балатавацца на выбарах 2017 года. Улічваючы гэта, напярэдадні выбараў Баакаі быў абвешчаны новым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ад кіруючай партыі адзінства. У першым туры выбараў, які адбыўся 10 кастрычніка 2017 года, ён заняў другое месца з 28,8 % галасоў, саступіўшы Джорджу Веа (38,4 %). Другі тур выбараў, у якім узялі удзел Баакаі і Веа, быў першапачаткова запланаваны на 7 лістапада[6], аднак у выніку адбыўся 26 снежня 2017 года[7]. У другім туры выбараў Баакаі пацярпеў канчатковую паразу ад Джорджа Веа.

Паводле інфармацыі часопіса The Economist, Джозэф Баакаі мае рэпутацыю сумленнага і некарумпаванага палітыка.

У канцы 2023 года ў краіне прайшлі чарговыя выбары прэзідэнта. Баакаі перамог у другім туры 14 лістапада, набраўшы 50,89 % галасоў і перамогшы дзейнага прэзідэнта Джорджа Веа 49,11 %[8].

Падчас сваёй інаўгурацыі ў якасці прэзідэнта 22 студзеня 2024 года Баакаі быў заўважаны, калі ён адчуваў цяжкасці пры вымаўленні сваёй інаўгурацыйнай прамовы, якую ён не змог скончыць, і яго суправадзілі з трыбуны, у паведамленнях гаварылася, што ён пакутуе ад цеплавога знясілення.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Джозэф Баакаі жанаты на Картуму Баакаі (англ.: Kartumu Boakai), у іх сям’і чацвёра дзяцей. Ён з’яўляецца хрысціянінам-баптыстам і дыяканам баптысцкай царквы Эфорта.

Зноскі

  1. https://webarchive.library.unt.edu/liberiaexecutiveoffice/20170905155943/http://www.emansion.gov.lr/2content.php?sub=25&related=20&third=25&pg=sp
  2. 2024—: Джозеф Боакаи. Правители Африки. XXI век. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2024.
  3. Joseph Boakai. CIDOB. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2024. (ісп.)
  4. а б Biography of Vice President Joseph N. Boakai. eMansion.gov. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021. Праверана 8 кастрычніка 2017.
  5. Liberia Vice President Boakai(недаступная спасылка). Frontlines - Inside Development. United States Agency for International Development (1 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2006. Праверана 13 кастрычніка 2006.
  6. Liberia election: Weah and Boakai headed for presidential run-off. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 4 лістапада 2017.
  7. Второй тур президентских выборов завершился в Либерии. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2017. Праверана 31 снежня 2017.
  8. Mehnpaine, Tina S.. Liberia Election: Joseph Boakai Emerges as President-Elect (англ.)(недаступная спасылка). www.liberianobserver.com. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2023. Праверана 1 студзеня 2024.