Двухгаловы арол
Выгляд
Двухгаловы арол - фантастычная гербавая фігура выглядзе арла, які мае дзве галавы, звернутыя направа і налева.
У геральдыцы постаць гэтая ўпершыню з'яўляецца ў 13 ст., на манетах Людвіга Баварскага 1330 і гербах бургграфаў Вюрцбургскіх і графаў Савойскіх. Дзяржаўнай эмблемай Свяшчэннай Рымскай Імперыі двухгаловы арол быў абраны толькі ў 15 ст. Яго малявалі чорным у залатым шчыце, з залатымі ж дзюбамі і кіпцюрамі; галовы арла былі акружаныя німбамі. Толькі ў найноўшы час арла вянчалі каронамі, а ў лапы змясцілі скіпетр і дзяржаўны меч — у правую і дзяржаву — у левую.
Двухгаловы арол на гербах дзяржаў
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Двухгаловы арол