Даўгінаўскі сельсавет (Мёрскі раён)
Даўгінаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мёрскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Даўгінава |
Дата ўтварэння | 9 ліпеня 1965 |
Дата скасавання | 16 верасня 2010 |
Насельніцтва (2009) | 1 112 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Даўгі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Даўгінава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]9 ліпеня 1965 года цэнтр Лявонпальскага сельсавета перанесены ў вёску Даўгінава, сельсавет перайменаваны ў Даўгінаўскі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Даўгінаўскага сельсавета 66 населеных пунктаў[2]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Павяцкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Александрына, Вята, Дарожкі, Драгуны, Дэмскія, Паташня, Тараракі, Чамяры, Чурылава Далёкае, хутары Букава і Рыбакі)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узменскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Барсукі, Брыжалюбкі, Брыжынкі, Буралом 1, Вінагроды, Казелькі, Калачова, Карандашы, Клёміна, Ліпава 1, Ліпава 2, Палшчызна, Пераслова, Пераслоўка, Труды і Узмёны)[4]. 13 красавіка 2006 года ў склад Павяцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кіслякі, Латышы, Лысагорка і Пуцінава)[5]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны хутар Калачова[6]. 17 мая 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Узмёны[7]. 16 верасня 2010 года Даўгінаўскі сельсавет перайменаваны ва Узмёнскі[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1112 чалавек[9], з іх 88,3 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 1,1 % — палякі[10].
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]20 чэрвеня 2008 года быў ліквідаваны хутар Калачова[11].
Да моманту далучэння ў 2004 года населеных пунктаў Узменскага сельсавета ў склад Даўгінаўскага сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты:
- Брэдзева, вёска
- Гвардзейская, вёска
- Даўгінава, вёска
- Дварчаны, вёска
- Зайцава, вёска
- Званкі хутар
- Ільмовікі, вёска
- Кавалькі, хутар
- Лявонпаль, вёска
- Мальцы, вёска
- Скакуны, вёска
- Слабада, вёска
- Старое Грудзінава, вёска
Да моманту перадачы ў склад Павяцкага сельсавета ў 2006 годзе да Даўгінаўскага сельсавета таксама належалі наступныя населеныя пункты:
- Брыжалюбкі, хутар
- Кіслякі, вёска
- Латышы, вёска
- Пуцінава, вёска
- Лысагорка, хутар
На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 51. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 апреля 2006 г. № 173 Об изменении границ Долгиновского и Повятского сельсоветов Миорского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 24 красавіка 2020.
- ↑ Решение Миорского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 66 Об упразднении сельских населенных пунктов
- ↑ Решение Миорского районного Совета депутатов от 17 мая 2010 г. № 7 О переносе административно-территориального центра Долгиновского сельсовета Миорского района
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 16 сентября 2010 г. № 35 О переименовании Долгиновского сельсовета Миорского района(недаступная спасылка)
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Решение Миорского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 66 Об упразднении сельских населенных пунктов
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.