Дагда
Выгляд
Дагда
| ||||||||||||||||||
Да́гда (лат.: Dagda) — горад на паўднёвым усходзе Латвіі, на возеры Дагда. Адміністрацыйны цэнтр Дагдскага краю. Насельніцтва 2 563 (2008). Знаходзіцца за 267 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, каля беларуска-латвійскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Краслаўка — Люцын.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- XVII ст.: узнікла як паселішча гандляроў і рамеснікаў.
- XIX ст.: мястэчка ў складзе Віцебскай губерні, уладанне Буйніцкіх.
- 1878: у Дагдзе было 50 будынкаў і 455 жыхароў, працавала паштовая станцыя[4].
- 1992: атрымала статус горада.
- 2009: цэнтр аднайменнага краю.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Казімір Андрэевіч Буйніцкі — пісьменнік
- Ежы Мікалай Гільзен (1692—1775) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, пісьменнік і перакладчык.
- Мікалай Нікандравіч Талерка (1898—1984) — беларускі педагог, культурна-грамадскі дзеяч, паэт.
У Дагдзе прайшло дзяцінства філосафа Мікалая Лоскага.
Зноскі
- ↑ а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ http://www.pasts.lv/lv/uzzinas/Indeksu_gramata/novadi/Novadi_aprilis_2011.xls
- ↑ Dagda // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 892
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дагда