Гурый (Апалька)
Архіепіскап Гурый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Беларуская Праваслаўная Царква | ||||||
Папярэднік | Канстанцін (Гаранаў) | ||||||
|
|||||||
Царква | Беларуская Праваслаўная Царква | ||||||
Папярэднік | Іаасаф (Морза) | ||||||
Пераемнік | Сергій (Акімаў) | ||||||
|
|||||||
Царква | Беларуская Праваслаўная Царква | ||||||
Папярэднік | Іаасаф (Морза) | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Валер’евіч Слесараў | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Антоній (Даронін) | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыякан, прэсвітар, hierodeacon, іераманах, архіепіскап | ||||||
Імя пры нараджэнні | Мікалай Пятровіч Апалька | ||||||
Нараджэнне |
30 мая 1956 (68 гадоў) |
||||||
Прыняцце манаства | ліпень 1985 | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архіепіскап Гурый (свецкае імя: Мікалай Пятровіч Апалька; нар. 30 мая 1956, Калектыўная, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі праваслаўны дзеяч, архірэй. Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі (з 1996), рэктар Мінскай духоўнай семінарыі (2012—2020), кіраўнік спраў Беларускага Экзархата (2012—2014). Лічыцца адным з найбольш кансерватыўных іерэяў Беларускай Праваслаўнай Царквы[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і працоўных. У 1971 годзе скончыў 8 класаў і паступіў у Віцебскі станкаінструментальны тэхнікум, які скончыў у лютым 1975 года. З 1975 года стаў рэгулярна хадзіць у храм. Каб не было перашкод для наведвання храма, працаваў рабочым на розных прадпрыемствах горада Полацка.
Скончыў у 1982 годзе Маскоўскую духоўную семінарыю, пасля чаго ў 1984 годзе быў залічаны ў лік браціі Троіца-Сергіевай Лаўры. У ліпені 1985 года пастрыжаны ў манаства з імем Гурый і пасвечаны ў іерадыякана. 19 снежня 1985 года пасвечаны ў іераманаха.
У 1986 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя і накіраваны ў Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр Мінска-Беларускай епархіі.
У жніўні 1986 года прызначаны на пасаду скарбніка манастыра, з красавіка 1987 года — благачынны манастыра. 4 сакавіка 1990 года ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны намеснікам Жыровіцкага манастыра.
З 1989 па 1990 год з послухам благачыннага сумяшчаў абавязкі інспектара зноў адкрытай Мінскай духоўнай семінарыі.
Пастановай Патрыярха і Свяшчэннага Сінода ад 17 ліпеня 1996 года архімандрыт Гурый быў прызначаны Епіскапам Навагрудскім і Лідскім.
Са жніўня 1996 года, у дзень памяці прарока Іезекііля, у мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы было здзейснена нарачэнне архімандрыта Гурыя ў Епіскапа Навагрудскага і Лідскага. Чын нарачэння здзейснілі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Максім, Епіскапы Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх, Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, Полацкі і Глыбоцкі Глеб, Тураўскі і Мазырскі Пётр, Ціхвінскі Канстанцін.
4 жніўня 1996 года ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра за Літургіяй была здзейснена хіратонія архімандрыта Гурыя ў Епіскапа Навагрудскага і Лідскага. Хіратонію здзейснілі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і тыя ж Праасвяшчэнныя.
У жніўні 2000 года атрымаў пасаду рэктара Слонімскага духоўнага вучылішча.
У маскоўскім Храме Хрыста Збавіцеля 25 лютага 2007 года Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II узвёў Епіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя ў сан архіепіскапа.
12 студзеня 2012 года рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы прызначаны кіраўніком спраў Беларускага Экзархату з вызваленнем ад пасады старшыні Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы. 3 верасня таго ж года прызначаны выконваючым абавязкі рэктара Мінскіх духоўных школ: Мінскай духоўнай акадэміі (да 25 снежня 2014) і Мінскай духоўнай семінарыі[2].
5 ліпеня 2013 года прызначаны старшынёй новаўтворанага Савета па тэалагічнай адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Па рашэнні Сінода 26 лютага 2014 года вызвалены ад абавязкаў кіраўніка спраў Беларускага Экзархату і 26 чэрвеня 2014 года прызначаны старшынёй Царкоўнага суда Беларускага Экзархату.
23 кастрычніка 2014 года прызначаны часова выконваючым абавязкі члена Агульнацаркоўнага суда Рускай Праваслаўнай Царквы.
У сувязі з заснаваннем Лідскай епархіі рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 25 снежня 2014 года архіепіскапу Гурыю прысвоены тытул «Навагрудскі і Слонімскі».
23 жніўня 2019 года заняў пасаду старшыні Царкоўнага суда Беларускага Экзархата[3]. Таксама з’яўляецца членам Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі і Каардынацыйнага цэнтра па развіцці багаслоўскай навукі ў Рускай Праваслаўнай Царкве.
20 красавіка 2020 года быў шпіталізаваны з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю COVID-19[4], лячыўся ў Гродне і неўзабаве вярнуўся ў Жыровіцы[5]. 17 ліпеня 2020 года па ўласным жаданні быў вызвалены ад абавязкаў рэктара Мінскай духоўнай семінарыі[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўныя
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (10 студзеня 2012 года)[7].
- Ганаровы грамадзянін Ліды і Лідскага раёна (2013).
- Ганаровы грамадзянін Слоніма і Слонімскага раёна (24 чэрвеня 2016)[8].
- Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна[9].
- Медаль Францыска Скарыны (2020)[10].
Царкоўныя
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Святога князя Уладзіміра (РПЦ; 2015)[11].
- Медаль свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі (сінаідальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ; 2018)[12].
- Ордэн Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай (БПЦ; 2016)[13].
- Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага 3-й (2001) і 2-й (2006) ступені (РПЦ).
- Ордэн прападобнай Еўфрасінні Полацкай (БПЦ; 2002).
- Ордэн святога князя Расціслава Мараўскага 2-й ступені (Праваслаўная Царква Чэшскіх зямель і Славакіі; 2003).
- Ордэн свяціцеля Інакенція Маскоўскага (РПЦ; 2016)[14].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый у рэанімацыі, падазрэнне на каранавірус . Мінск: Наша ніва (20 красавіка 2020). Праверана 21.04.2020.
- ↑ Архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый прызначаны в.а. рэктара Мінскіх духоўных школ (руск.). Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (5 верасня 2012). Праверана 21.04.2020.
- ↑ Указ № 1-01/58 ад 31 жніўня 2019 года (руск.)(недаступная спасылка). Мінск: Мінская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы (31 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2020. Праверана 21.04.2020.
- ↑ Шпіталізаваны архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 красавіка 2020). Праверана 22.04.2020.
- ↑ Архіепіскап Гурый распавёў, як перанёс каранавірусную інфекцыю (руск.)(недаступная спасылка). newgrodno.by (22 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2020. Праверана 24.07.2020.
- ↑ Архіепіскап Навагрудскі Гурый завяршыў свае працы на пасадзе рэктара Мінскай духоўнай семінарыі (руск.). Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (17 ліпеня 2020). Праверана 24.07.2020.
- ↑ Мітрапаліт Філарэт узяў удзел у цырымоніі ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2011 года (руск.). Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (11 студзеня 2012). Праверана 21.04.2020.
- ↑ Ганаровыя грамадзяне . Слонімскі раённы выканаўчы камітэт (16 снежня 2016). Праверана 21.04.2020.
- ↑ Ганаровыя грамадзяне раёна (руск.). Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт (25 кастрычніка 2018). Праверана 21.04.2020.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» Архівавана 15 студзеня 2021.
- ↑ Патрыяршае віншаванне архіепіскапу Навагрудскаму Гурыю з 30-годдзем служэння ў святым сане (руск.). Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (30 чэрвеня 2015). Праверана 21.04.2020.
- ↑ У Мінскай духоўнай семінарыі адбылося выніковае пасяджэнне Вучонага савета (руск.). Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (20 чэрвеня 2018). Праверана 21.04.2020.
- ↑ У дзень памяці прарока Іллі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел здзейсніў Літургію ў Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы горада Слоніма (руск.). Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (3 жніўня 2016). Праверана 21.04.2020.
- ↑ Патрыяршае віншаванне архіепіскапу Навагрудскаму Гурыю з 60-годдзем з дня нараджэння (руск.). Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (30 мая 2016). Праверана 21.04.2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый на афіцыйным партале Беларускай Праваслаўнай Царквы (бел.).
- Выпускнікі Маскоўскай духоўнай акадэміі
- Выпускнікі Маскоўскай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 30 мая
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Полацкім раёне
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна РПЦ свяціцеля Інакенція мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага II ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені
- Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Кавалеры ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём «1000-годдзе скону святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра»
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Асобы
- Рэктары Мінскай духоўнай семінарыі
- Епіскапы навагрудскія і слонімскія
- Ганаровыя грамадзяне Лідскага раёна
- Ганаровыя грамадзяне Слоніма
- Ганаровыя грамадзяне Навагрудскага раёна
- Рэктары Мінскай духоўнай акадэміі
- Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы