Перайсці да зместу

Груздава (Пастаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Груздава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 134 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2155
Паштовыя індэксы
211858
Аўтамабільны код
2
СААТА
2240849066
Груздава на карце Беларусі ±
Груздава (Пастаўскі раён) (Беларусь)
Груздава (Пастаўскі раён)
Груздава (Пастаўскі раён) (Віцебская вобласць)
Груздава (Пастаўскі раён)

Гру́здава[1] (трансліт.: Hruzdava, руск.: Груздово) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Юнькаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Паставаў.

Груздава — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Паходжанне тапоніму «Груздава» мясцовыя жыхары выводзяць ад грыбоў груздоў. Аднак больш імавернай выглядае версія пра ўтварэнне назвы паселішча ад слова «груд» — «узгорак», «курган», што добра стасуецца з рэльефам мясцовасці: цэнтральная частка вёскі ўзвышаецца над ваколіцамі на 15—20 метраў.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Груздава ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1773 князь Агінскі збудаваў тут касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Груздава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Груздава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе з 1927 сталі цэнтрам гміны Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Груздава ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940—1960 гадах з’яўлялася цэнтрам Груздаўскага сельсавета.

  • XX стагоддзе: 1921 год — 292 чал.[3]; 1999 год — 179 чал.
  • XXI стагоддзе: 2010 год — 134 чал.

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Hruzdowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 191.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.