Харкаў
Горад
Харкаў
Харків
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Харкаў (укр.: Харків) — горад ва ўсходняй частцы Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Харкаўскай вобласці; першая сталіца Савецкай Украіны. Насельніцтва — 1 421 125 чалавек (2022). Плошча — 350 км²[4]. Гэта самы вялікі горад, які знаходзіцца на 50-й паралелі.
Тэрыторыя Харкава дзеліцца на 9 адміністрацыйных раёнаў, якія кіруюцца раённымі адміністрацыямі.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]На месцы Харкава знаходзіўся старажытны горад Данец, яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Назва горада паходзіць, імаверна, ад назвы ракі Харкаў («Хар-Кобе»). Іншыя версіі — ад заснавальніка пасялення казака Харытона (Харка) альбо ад казака Івана Каркача (Харкача). Існуе таксама і Палавецкая версія — ад палавецкага горада Шарукань (Харукань).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З пачатку XVII стагоддзя Харкаўшчына належала да Маскоўскай дзяржавы, але да 1650 года тут не было аселага насельніцтва. Маскоўскія цары імкнуліся выкарыстаць пасяленні ў якасці абарончай лініі супраць крымскіх татар і нагайцаў: «белгародская», «ізюмская» і «ўкраінская» лініі. Расійскія «служылыя людзі» не былі сталым насельніцтвам.
Буйны навуковы, культурны, індустрыяльны і транспартны цэнтр Украіны, быў трэцім індустрыяльным цэнтрам СССР пасля Масквы і Ленінграда.
Горад узнагароджаны ордэнам Леніна (1970) і ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі (1983).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Харкаў размешчаны на водападзельным узвышшы і ў даліне рачок Харкаў, Лопань, Вуды і Немышля, апошнія мелі раней забалочаныя берагі і часам улетку перасыхалі. На тэрыторыі сучаснага горада гэтыя невялікія рачулкі сходзяцца і за горадам зліваюцца праз Вуды ў Северскі Данец.
Найвышэйшай кропкай над узроўнем мора — 120 м — з’яўляецца Лесапарк, найніжэйшай — 94 м — Наваселеўка. З гледзішча рэльефу, Харкаў падзяляецца на чатыры нізіны і чатыры ўзвышшы. Вышыні Харкава, пераважна пясчаныя, да нядаўна былі схаваныя хваёвымі і бярозавымі лясамі.
Даўжыня Харкава:[5]
- з поўначы на поўдзень — 24,3 км
- з захаду на ўсход — 25,2 км
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Харкава — лагодна-кантынентальны: зіма халодная і снежная, але зменлівая, лета — спякотнае. Сярэдняя тэмпература года — + 6,9 °C (у студзені — 6,9, у ліпені + 20,3). Сярэдняя колькасць ападкаў за год 513 мм, найбольшая ў чэрвені і ліпені. Клімат дазваляе займацца гародніцтвам і садоўніцтвам, уключна з вінаградарствам.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Пасля рэвалюцыі 1917 года, ў 1920-я гады колькасць жыхароў Харкава стала павялічвацца. Паводле перапісу 1926 года, ў горадзе пражывала 417.000 чалавек (трэцяе месца пасля Кіева і Адэсы). Адносную большасць насельніцтва складалі ўкраінцы (38,3 %), далей былі рускія — 38 %, яўрэі — 19,5 % (адсоткі на 1897 год: 29,2, 60,0, 6,1 адпаведна). Тэндэнцыя да павелічэння колькасці жыхароў выразна прыкметная і ў 1930-х гадах, галоўным чынам праз прыліў працоўных сіл; у 1939 Харкаў меў 833 000 жыхароў.
Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі колькасць насельніцтва ўпала праз мабілізацыю ў войска, масавага вывазу на працы за мяжу і праз пошук прытулку ў правінцыі, і ў 1942—1943 гадах скарачэнне склала 160—180 000 чалавек. Пасля 1944 года насельніцтва горада пачало хутка расці. Перапіс 1959 года паказаў рост жыхароў Харкава да 953 000 чалавек. Значная частка яго — прамысловыя працаўнікі, служачыя, будаўнікі, а таксама працаўнікі транспарта, гандлю, адукацыі і аховы здароўя. Нацыянальны склад наступны: ўкраінцаў 48 %, рускіх — 40 %, яўрэяў — 9 %.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]- Завод імя Малышава — Заснаваны ў 1895 як Харкаўскі паравозабудаўнічы завод. Цяпер гэта прадпрыемства транспартнага і энергетычнага машынабудування
- Завод Электрацяжмаш. Заснаваны ў 1946 як прадпрыемства па вырабу магутных гідрагенератараў, гідрагенератараў-рухавікоў, турбагенератараў
- Харкаўскі электрамеханічны завод. ХЭМЗ у 1915 з Рыгі быў перадыслацыраваны ў Харкаў. Цяпер гэта шматпрофільнае электратэхнічнае прадпрыемства з шырокім спектрам вырабляемай прадукцыі
- Завод Южкабель заснаваны ў 1943 годзе. Сёння гэта буйнейшае прадпрыемства па вырабу кабельна-правадніковай прадукцыі ва Украіне.
- Харкаўскі падшыпнікавы завод, які забяспечвае сваёй прадукцыяй атамныя і цеплавыя электрастанцыі, нафтавыя радовішчы і вугальныя шахты, метрапалітэны і навабудоўлі, чыгунку і гарадскі транспарт
- Турбаатам — галоўная навуковая ўстанова энергамашынабудаўнічага комплексу Украіны. Прадпрыемства вырабляе паравыя, гідраўлічныя, газавыя турбіны для цеплавых, атамных, гідра- электрастанцый
- Харкаўскі трактарны завод вырабіў першы трактар 1 верасня 1931 года. Цяпер ХТЗ вырабляе трактары, дарожна-будаўнічую тэхніку, прадукцыю для кузнечнай і ліцейнай вытворчасці, запасныя часткі
- Харкаўскі прыборабудаўнічы завод імя Шаўчэнкі — шматпрофільнае прадпрыемства
- Харкаўскі авіяцыйный завод
- ФЭД
- Харкаўскі электратэхнічны завод
- Харкаўскі вагонарамонтны завод
- Харкаўская бісквітная фабрыка
Адукацыя і навука
[правіць | правіць зыходнік]60 навукова-даследчых інстытутаў, 90 ВНУ (Харкаўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт, Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна і інш.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]6 музеяў, карцінная галерэя, 8 тэатраў, 80 бібліятэк.
Славутасці горада
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральная плошча Харкава — помнік архітэктуры плошча Свабоды (да другой паловы 1990-х гг. — плошча Дзяржынскага), другая паводле памераў у Еўропе і сёмая ў свеце.
Харкаўскі заапарк — адкрыўся трэцім у Расійскай імперыі.
Праз батанічны сад Харкаўскага ўніверсітэта і Парк імя Горкага працягнутая падвясная канатная дарога.
У Харкаве знаходзіцца ўпраўленне Паўднёвай украінскай чыгункі і дзіцячая чыгунка.
Харкаўскі планетарый імя Ю. А. Гагарына быў адкрыты ў 1957 годзе.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі (нар. 1954) — беларускі вучоны ў галіне радыёфізікі. Член-карэспандэнт (2014), доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994).
- Аляксандр Ільіч Казакоў — Герой Савецкага Саюза.
- Павел Фёдаравіч Баціцкі — Маршал Савецкага Саюза, Герой Савецкага Саюза.
- Яўген Георгіевіч Бранцаў (нар. 1946) — украінскі і беларускі архітэктар.
- Людміла Маркаўна Гурчанка, расійская актрыса тэатра і кіно.
- Яніна Левандоўская (1908—1940) — польская планерыстка і лётчыца-аматарка.
- Анатоль Барысавіч Жукаў (1901—1979) — вучоны-лесавод, акадэмік АН СССР. Нарадзіўся ў Харкаве[6].
- Анатоль Рыгоравіч Марэніч (1919—2013) — беларускі архітэктар.
- Вольга Юр’еўна Панарына — прафесійная велагоншчыца, чэмпіёнка свету 2011 года. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
- Віктар Андрэевіч Скумін — савецкі і расійскі навуковец-медык, доктар медыцынскіх навук, прафесар, літаратар, аўтар сістэмнага падыходу да здароўя (″культура здароўя″, 1968).[7]
- Сашко Ушкалаў (нар. 1983) — украінскі паэт, драматург, перакладчык.
- Сяргей Антонавіч Чуніхін (1905—1985) — матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік Акадэміі навук БССР, Заслужаны дзеяч навукі БССР[8].
- Валянцін Мікалаевіч Шчарбіна (1908—1976) — вучоны, геолаг і геахімік, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР.
- T-DJ Milana (Юлія Ігараўна Рысіна; нар. 1989) — украінская дыджэй, кампазітар, танцорка і мадэль, пражывае ў Харкаве.
- Ларыса Аляксандраўна Пірагова (нар. 1952) — урач-неўрапаталог і аднаўленчай медыцыны. Доктар медыцынскіх навук (1997), прафесар (1999).
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б https://www.pravda.com.ua/news/2021/11/11/7313698/
- ↑ GeoHive
- ↑ https://ukrstat.gov.ua/druk/publicat/kat_u/2022/zb/05/zb_Сhuselnist.pdf
- ↑ Парламент затвердив нові межі Харкова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2011. Праверана 9 студзеня 2023.
- ↑ Геаграфічная даведка, сайт Харкава Архівавана 18 снежня 2013.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 444.
- ↑ Прафесар В. А. Скумін
- ↑ Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 760. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ https://ppr.kharkiv.ua/ru/eroskipu-respublika-kipr
- ↑ а б в г д https://ppr.kharkiv.ua/ru/investment-advantages-of-the-city
- ↑ https://ppr.kharkiv.ua/ru/polis-hrisohus-respublika-kipr
- ↑ https://ppr.kharkiv.ua/ru/ankara-tureckaya-respublika
- ↑ а б в г д е ё https://infocity.kharkiv.ua/obshchestvo/goroda-pobratimy-harkova/
- ↑ https://www.brno.cz/w/charkov-ukrajina
- ↑ https://en.brno.cz/w/partnership-agreements
- ↑ https://ppr.kharkiv.ua/ru/genuya-italiya
- ↑ https://www.daugavpils.lv/en/assets/upload/Daugavpils_majas_lapai_EN_18.pdf
- ↑ https://old.daugavpils.lv/en/46
- ↑ https://ppr.kharkiv.ua/ru/debrecen-vengriya
- ↑ http://s.city.kharkov.ua/en/news/harkivska-delegatsiya-vzyala-uchast-u-svyatkuvanni-dnya-mista-kaunasa-19533.html
- ↑ http://www.kutaisi.gov.ge/kutaisi/4
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/charkow-ukraina,10740,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/2,strona.html
- ↑ https://maribor.si/mestna-obcina/zupan/kabinet-zupana/mednarodno-in-medmestno-sodelovanje/prijateljska-in-partnerska-mesta/
- ↑ https://ppr.kharkiv.ua/ru/maribor-sloveniya