Генрых Кнір
Генрых Кнір | |
---|---|
ням.: Heinrich Knirr | |
Дата нараджэння | 2 верасня 1862[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1944[3][4] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | партрэтны жывапіс[d][5][6], жанравы жывапіс[5][6] і фігурка[d][6] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | акадэмізм[7] |
Уплыў на | Генрых Гофман[d], Trude Schullerus[d][8] і Emmy Paungarten[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Кнір (ням.: Heinrich Knirr; 2 верасня 1862, Панчава, цяпер Сербія — 26 мая 1944, Штаўдах, Баварыя) — нямецкі мастак.
Вучыўся жывапісу ў Венскай акадэміі мастацтваў у Крысціяна Грыпенкерля і Карла Вурцынгера, затым у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў у Габрыэля фон Хакля і Людвіга Лёфца. У 1888—1914 г. трымаў прыватную школу жывапісу ў Мюнхене, дзе вучыліся, у прыватнасці, Эдмунд Штэпес, Эміль Орлік і Паўль Клее. З 1898 па 1910 г. ён таксама выкладаў у Мюнхенскай акадэміі.
Найбольшай вядомасці Кнір дасягнуў у гады Трэцяга рэйха. Выкананы ім парадны партрэт Гітлера (1935), прызначаны для адкрыцця штогадовай Вялікай Германскай выставы мастацтваў у Мюнхене, стаў адным з найболей прызнаных афіцыйных малюнкаў фюрара; Кнір таксама напісаў пасмяротны партрэт маці Гітлера.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Heinrich Knirr — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б в http://agso.uni-graz.at/marienthal/biografien/knirr_heinrich.htm
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б https://rkd.nl/en/explore/artists/record?query=heinrich+knirr&start=0
- ↑ а б в RKDartists
- ↑ https://books.google.com/books?id=S8oMI0FdXckC&pg=PA291&lpg=PA291&dq=Heinrich+Knirr+%22academic%22&source=bl&ots=Wt7X4DZkQH&sig=ACfU3U185PgtSDIPJx7IJ7KK17icAUgscg&hl=en&sa=X&ved=2ahUKEwjY8aCMwaz0AhUJSDABHaLnDuwQ6AF6BAgVEAM#v=onepage&q=Heinrich%20Knirr%20%22academic%22&f=false
- ↑ https://www.siebenbuerger.de/zeitung/artikel/kultur/14456-zum-125-geburtstag-der-malerin-und.html