Перайсці да зместу

Генадзь Васілевіч Кісялёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Васілевіч Кісялёў
Дата нараджэння 19 сакавіка 1931(1931-03-19) ці 1931[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 2008(2008-11-14) ці 2008[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык літаратуры, археограф
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук і кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Член у
Прэміі

Генадзь Васілевіч Кісялёў (19 сакавіка 1931, Каломна, Маскоўская вобласць, РСФСР — 14 лістапада 2008[2], Мінск) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык, археограф. Доктар філалагічных навук (1994), кандыдат гістарычных навук (1964).

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Маці паходзіла з сям’і селяніна Віцебскай губерні. Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1953), працаваў у архіўных установах ЛітССР (1953—1956, 1960—1971). У 1956—1959 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У 1960—1971 гадах — навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ЛітССР. З 1971 года — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.

Член СП СССР (з 1964). Быў жанаты, меў дзвюх дачок — Лію і Наталлю, унука Яна.

У друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), даследаванняў «Загадка беларускай „Энеіды“» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылогіі «Разыскивается классик…» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыццяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).

Даследаваў беларускую літаратуру, гісторыю грамадскай думкі і нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі XIX стагоддзя, жыццё і дзейнасць К. Каліноўскага, В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыга-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за «неафіта», хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.

  • Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сейбіты вечнага: Артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў рэвалюцыйнага руху 1863 г. — Мн., 1963.
  • З думай пра Беларусь: Даследаванні і знаходкі з гісторыі беларускай літаратуры і рэвалюцыйнага руху другой паловы XIX ст. — Мн., 1966.
  • Загадка беларускай «Энеіды». — Мн., 1971.
  • Пра паэтаў і вершы // Полымя. — 1971. — № 8.
  • «…Я жыў з імі, я рос сярод іх…» [П. Шпілеўскі] // Полымя. — 1974. — № 3.
  • Некаторыя пытанні вывучэння паэмы «Энеіда навыварат» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. — 1975. — № 4.
  • Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с.
  • Героі і музы. — Мн., 1982.
  • Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. — Мн., 1988.
  • Разыскивается классик..: Историко-литературная дилогия. — Мн., 1989.
  • Вакол загадкі «Фэлькі з Рукшэніц» // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. — Мн., 1990.
  • Каліноўскі знаёмы і незнаёмы // Полымя. — 1993. — № 6.
  • Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі. — Мн., 1994.
  • Ян Баршчэўскі — спрэчкі біёграфаў // Полымя. — 1995. — № 11.
  • Сыракомля ці Дунін-Марцінкевіч? Невядомая беларуская паэма пра варшаўскія падзеі 1861 года // ЛіМ. — 1996. — 2, 9 жн.
  • Феномен Альгерда Абуховіча // Полымя. — 2001. — № 3.
  • Францішак Багушэвіч і паўстанне 1863 года // Роднае слова. — 2001. — № 3.
  • Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. 2-е выд. — Мн., 2003.
  • Смак Беларушчыны. — Мінск : Лімарыус, 2013. — 496 с. — ISBN 978-985-6968-31-3.
  • Выбранае. — Мн .: Беларуская навука, 2016. — 571 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 2. Гістарычна-літаратурныя помнікі). — 700 экз. — ISBN 978-985-08-2000-6.
  • Асветнікі зямлі Беларускай. Х — пачатак ХХ ст.: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Г. Я. Галенчанка, С. Ф. Дубянецкі, Г. В. Кісялёў, У. М. Конан, А. С. Майхровіч, Г. А. Маслыка, М. С. Сташкевіч, А. К. Фядосаў, І. П. Хаўратовіч; Маст. рэд.: У. М. Жук. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 492 с.

Зноскі

  1. а б Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 14 жніўня 2024.
  2. Памёр Генадзь Кісялёў // nn.by 14 лістапада 2008.