Перайсці да зместу

Галандская Вест-Індская кампанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галандская Вест-Індская кампанія
Тып акцыянерная
Заснаванне 1621
Скасавана 1791
Прычына скасавання выкуп акцый урадам
Пераемнік Tweede Geoctroyeerde West-Indische compagnie[d]
Заснавальнікі Willem Usselincx[d] і Joannes de Laet[d][1]
Краіна
Адрас
Галіна гандаль
Прадукцыя поўсць
Матчына кампанія Галандская Ост-Індская кампанія
Амстэрдамскае прадстаўніцтва Вест-Індскай кампаніі (1623—1647 гг.)

Галандская Вест-Індская кампанія (нідэрл.: Geoctroyeerde West-Indische Compagnie) — галандская гандлёвая кампанія, якая пасля стварэння ў 1621 годзе атрымала ад Генеральных штатаў манапольнае права гандлю і каланізацыі ў Амерыцы і Заходняй Афрыцы.

Асноўныя кірункі дзейнасці: рабагандаль, гандаль золатам, серабрам, футрам, цукрам, слановай косцю, а таксама пірацтва (асабліва рабаванне іспанскіх караблёў). Кампанія мела пяць офісаў у метраполіі (у тым ліку ў Амстэрдаме і Ротэрдаме) і кіравалася саветам з 19 купцоў.

Скарыстаўшыся паслабленнем Партугальскай каланіяльнай імперыі, галандцам удалося авалодаць паўночнай часткай Бразіліі (гл. Галандская Бразілія), а таксама Сурынамам і шэрагам астравоў Вест-Індыі (гл. Нідэрландскія Антыльскія астравы). Галоўнай галандскай факторыяй у Паўночнай Амерыцы стаў Новы Амстэрдам (гл. Новыя Нідэрланды). На ўзбярэжжы Афрыкі ўдалося захапіць шэраг партугальскіх і заснаваць новыя фарты (гл. Галандская Гвінея).

Кампанія была рэарганізавана 1674 годзе, але ўжо не мела ранейшага значэння (яе тэрыторыі ў Бразіліі былі захоплены Партугаліяй, а Новы Амстэрдам і іншыя ўладанні ў Паўночнай Амерыцы — Вялікабрытаніяй); у 1791 годзе акцыі кампаніі былі набыты галандскім урадам і яна, фактычна, спыніла самастойнае існаванне.

Зноскі