Гайненскі сельсавет
Гайненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Лагойскі раён |
Уключае | 38 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лагаза |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
старшыня | Свібовіч Андрэй Андрэевіч[1] |
Насельніцтва (2021) | 2 502[1] |
Плошча | 271,7[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223121 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Га́йненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лагаза. Размешчаны ў цэнтры раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гайненскі (Гаінскі) сельсавет складзе Лагойскага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гайна (Стара-Гайна). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета[2]. 14 красавіка 1959 года ў склад Янушкавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Айнаравічы, Альхоўка і Бухнавічы)[3]. 24 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Коранскага сельсавета, у склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Загор’е, Заельнік, Зялёны Сад, Лагаза, Новае Гарадзішча, Старое Гарадзішча і Сялец)[4]. 4 сакавіка 2008 года вёска Гайна, цэнтр сельсавета, атрымала статус аграгарадка. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лагазінскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Беланы, Дабрэнева, Зялёны Сад, Кузевічы, Лагаза, Малінаўка, Медухава, Новае Гарадзішча, Новае Жыццё, Селішча, Старое Гарадзішча, Сыраеўшчына і Сялец)[5]. Не пазней за 2018 год цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лагаза.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 1649 чалавек[6], з іх 95,2 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 2467 чалавек[8].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Сельгаспрадпрыемствы:
- РУП «МТЗ» СГЦ «Гайна»;
- філіял «Беланы» УПБКХП ААТ «Мінскхлебапрадукт»;
- ТАА «Істэрн-Шып», КСУП «Спадарожнік-Агра».
Зноскі
- ↑ а б в Афіцыйная старонка сельсавета на сайце Лагойскага раёна
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 327, 328
- Гайненскі сельсавет у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.