Перайсці да зместу

Вячаслаў Сяргеевіч Камінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вячаслаў Камінскі
Поўнае імя Вячаслаў Сяргеевіч Камінскі
Нарадзіўся 5 ліпеня 1988(1988-07-05)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 88 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Аўтазаводзец-Трактар
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Беларусь Лакаматыў (Мінск) 0 (0)
2007   Беларусь СКВІЧ (Мінск) 13 (-12)
2009—2011 Беларусь Забудова (Маладзечна) 73 (-93)
2012—2014 Беларусь Смалявічы-СТІ 38 (-27)
2014 Беларусь Слонім 4 (-8)
2015 Беларусь Славія (Мазыр) 2 (-4)
2016 Беларусь Орша 25 (-28)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 2 (-4)
2017 Беларусь Прамень (Мінск) 0 (0)
2018 Беларусь Орша 7 (-12)
2018 Беларусь Клецк 8 (-7)
2019 Беларусь Андэрдог (Чысць) 13 (-10)
2019 Беларусь Маладзечна 7 (-5)
2020—2023 Беларусь Астравец 46 (1/-44)
2024— Беларусь Аўтазаводзец-Трактар (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2024.

Вячаслаў Камінскі (нар. 5 ліпеня 1988, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Аўтазаводзец-Трактар».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Лакаматыве», дзе гуляў за дубль, пазней выступаў у Другой лізе за «Маладзечна». У 2012 годзе перайшоў у «Смалявічы-СТІ» і разам з гэтым клубам выйграў Другую лігу. З 2013 года выступаў за смалявіцкі клуб у Першай лізе, але паступова саступіў месца асноўнага брамніка Аляксандру Чаркасу, і ўлетку 2014 года перайшоў у «Слонім».

У студзені 2015 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй», якую на той момант узначальваў былы трэнер «Смалявічаў-СТІ» Юрый Пунтус. У сакавіку падпісаў кантракт з клубам[3]. Большую частку чэмпіянату 2015 гуляў за дубль, часам з’яўляючыся на лаўцы запасных асноўнай каманды. 31 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гомеля» (3:1).

У лютым 2016 года пакінуў «Славію»[4] і неўзабаве далучыўся да складу «Оршы», дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2017 года зноў быў запрошаны на прагляд у Мазыр[5], аднак у выніку падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[6]. Правёў за асноўную каманду «Нафтана» два матчы, пасля чаго ў чэрвені 2017 года пакінуў клуб[7].

У жніўні 2017 года далучыўся да мінскага «Промня»[8], але так і не згуляў за яго. У пачатку 2018 года зноў стаў іграком «Оршы», пакінуў каманду ў жніўні таго ж года[9] і перайшоў у «Клецк».

У красавіку 2019 года папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Маладзечна»[10]. Дапамог маладзечанскай камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Першую лігу. У красавіку 2020 года далучыўся да «Астраўца», з якім на наступны год перамог у Другой лізе. У 2022 годзе гуляў за «Астравец» у Першай лізе, а ў чэрвені атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на год. У 2023 годзе, пасля аднаўлення ад траўмы, стаў з’яўляцца на лаўцы запасных, але не поле не выхадзіў. У снежні 2023 года пакінуў «Астравец»[11].

У пачатку 2024 года далучыўся да клуба «Аўтазаводзец-Трактар».

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2006 дубль Лакаматыў 9 −9
2007 Д3 СКВІЧ 13 −12
2008 дубль Лакаматыў 3 −1
2009 Д3 Маладзечна 22 −26
2010 Д3 Маладзечна 22 −39
2011 Д3 Забудова 29 −28
2012 Д3 Смалявічы-СТІ 17 −6
2013 Д2 Смалявічы-СТІ 15 −16
2014 (1) Д2 Смалявічы-СТІ 6 −5
2014 (2) Д2 Слонім 4 −8
2015 Д1 Славія 2 −4
2016 Д2 Орша 25 −28
2017 (1) Д1 Нафтан 2 −4
2017 (2) Д2 Прамень 0 0
2018 (1) Д2 Орша 7 −12
2018 (2) Д3 Клецк 8 −7
2019 (1) Д3 Андэрдог 13 −10
2020 Д3 Астравец 20 1 / −25
2021 Д3 Астравец 21 −12
2022 Д2 Астравец 5 −7
2023 Д2 Астравец 0 0
  1. Vyacheslav Kaminskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/vyacheslav_kaminski/
  3. Контракты со "Славией" подписали 12 футболистов (руск.). football.by (17 сакавіка 2015). Праверана 3 снежня 2023.
  4. "Славия" рассталась с Каминским (руск.). football.by (16 лютага 2016). Праверана 3 снежня 2023.
  5. Футбол. Каминский и Трапашко приглашены на просмотр в "Славию" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2017.
  6. Голкиперы Аснин и Каминский стали игроками "Нафтана" (руск.). football.by (24 студзеня 2017). Праверана 3 снежня 2023.
  7. Олег Сидоренков: "Считаю, удалось достойно сыграть с чемпионом" (руск.). football.by (16 чэрвеня 2017). Праверана 3 снежня 2023.
  8. Семенов, Каминский и Кравчук стали игроками "Луча" (руск.). football.by (3 жніўня 2017). Праверана 3 снежня 2023.
  9. Попурри. “Торпедо” принял Владимир Невинский (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021.
  10. Вратарь Каминский вернулся в "Молодечно" (руск.). football.by (16 жніўня 2019). Праверана 3 снежня 2023.
  11. Сарока, Лебедев и еще восемь футболистов покинули "Островец" (руск.). football.by (2 снежня 2023). Праверана 3 снежня 2023.