Вяршына-Дарасунскі
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Вяршына-Дарасунскі
| ||||||||||||||||||||||||||
Вяршына-Дарасунскі (руск.: Верши́но-Дарасу́нский) — пасёлак гарадскога тыпу (з 1932) у Тунгакочанскім раёне Забайкальскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр гарадскога паселішча «Вяршына-Дарасунскае».
Адно з найстарэйшых золатаздабыўных паселішчаў Забайкалля.
Насельніцтва — 4981 чал. (2021), самы буйны населены пункт раёна. Размешчаны на правым беразе ракі Дарасун (левы прыток Таргі, басейн Нерчы) за 56 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра, вёскі Верх-Усуглі, за 260 км на паўночны ўсход ад Чыты.