Вялікі Болцік
Вялікі Болцік | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 179,1 м |
Даўжыня | 0,74 км |
Шырыня | 0,23 км |
Плошча | 0,14 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,8 км |
Найбольшая глыбіня | 27 м |
Сярэдняя глыбіня | 9,37 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікі Болцік, Болачка[1] — невялікае возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 31 км на паўночны захад ад горада Мядзел, за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Яцыны. Уваходзіць у Балдуцкую групу азёр[1], належыць да басейна ракі Страча.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,23 км, сярэдняя — 0,19 км. Максімальная глыбіня 27 м, сярэдняя — 9,37 м. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Аб'ём вады 1,31 млн м³.
Катлавіна лагчыннага тыпу. Паўночны і паўднёвы схілы стромкія, вышынёй да 25 м. Берагі нізкія, супясчаныя, пад лесам, на ўсходзе забалочаныя. Літараль вузкая, пясчана-глеістая. На дне возера маецца слой сапрапелю сярэдняй магутнасцю 3,1 м. Надводная расліннасць развіта слаба, дасягае шырыні 5 м. Упадае некалькі ручаёў, у тым ліку пратока з возера Малы Болцік. Сцёк па Болцікскаму ручаю ў раку Страча. Узровень вады ў возеры падняты плацінай млына, у выніку чаго была затоплена прыбярэжная паласа лесу. Непадалёк ад берага возера (каля 500 м) на рацэ знаходзіцца турысцкая стаянка.
Вада гідракарбанатна-кальцыевая, мінералізацыя — 2,66 г/л, pH=8,23.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Вадаёмы / Водныя рэсурсы Нацыянальнага парку «Нарачанскі» Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Минская область. Мядельский район: карта. Мядель: план. Нарочь: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ліст карты N-35-41. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Архівавана 2 мая 2013. (руск.)
- Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Т. 1. (руск.)
- Возера Вялікі Болцік / Водныя рэсурсы Нацыянальнага парку «Нарачанскі»(недаступная спасылка) (руск.)
- Общая характеристика озёр Минской области Архівавана 6 сакавіка 2016.
- Морфометрические параметры озёр Минской области Архівавана 6 сакавіка 2016.