Выбух у бальніцы Аль-Ахлі
17 кастрычніка 2023 года падчас ізраільска-палесцінскага супрацьстаяння адбыўся выбух у бальніцы Аль-Ахлі.
Усе бакі канфлікту адмаўляюць сваё дачыненне да здарэння, ускладаючы адказнасць на свайго праціўніка[1].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]За некалькі дзён да здарэння скончыўся тэрмін, выдзелены Ізраілем на эвакуацыю мірных жыхароў паўночнай часткі сектара Газа (уключаючы аднайменны горад) на поўдзень; частка насельніцтва, адгукнуўшыся на заклік ХАМАС і ісламскага духавенства, вырашыла застацца і не эвакуіравацца[2].
Увечары 17 кастрычніка 2023 года на паркоўцы ў двары бальніцы Аль-Ахлі прагрымеў выбух[3]. Першыя паведамленні аб выбуху з’явіліся ў 19:19[4]. Паводле палесцінскіх афіцыйных асоб загінула некалькі сотняў чалавек[1][5]. Паводле Аль-Джазіры, пры выбуху таксама пацярпела школа ААН, у якой пражывалі бежанцы[6].
Ізраіль перадаў ЗША разведданыя (запісы перахопленых размоў у Газе і іншую інфармацыю), якія сведчаць на карысць таго, што прычынай выбуху стаў няўдалы запуск з Газы ракеты баевікоў групоўкі «Палесцінскі ісламскі джыхад»[4]. Каб даказаць адсутнасць слядоў авіяўдару ЦАХАЛа, былі таксама апублікаваныя здымкі бальніцы да і пасля выбуху[7].
У першыя гадзіны пасля выбуху шэраг заходніх навінавых кампаній, уключаючы Бі-бі-сі, паўтарылі версію ХАМАС аб авіяўдары Ізраіля; пасля атрымання і аналізу аспрэчваючай інфармацыі ад ЦАХАЛа, яны памянялі адпаведныя загалоўкі і артыкулы на сваіх сайтах[8].
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]Міністэрства аховы здароўя Палесціны заявіла пра 471 загінулага[9]. Бальніца Аль-Шыфа паведамляла пра 250 забітых[10]. Амерыканскі цэнтр ваенна-марскіх даследаванняў назваў лічбу ў 50 ахвяр[11], а Bellingcat — у 24[12].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Арабскія і мусульманскія краіны, як да, так і пасля заявы Ізраіля аб яго недатычнасці, назвалі менавіта Тэль-Авіў вінаватым у выбуху[13]. Ізраіль заклікаў сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць Турцыю, абвясціўшы аб найвышэйшым узроўні тэрарыстычнай пагрозы для суайчыннікаў у гэтай краіне[14]. Адбыліся спробы штурму ізраільскага консульства ў Турцыі[15] і ізраільскага пасольства ў Іарданіі[16].
Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас адмяніў сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Іарданіі і абвясціў трохдзённую жалобу[17]; яго адміністрацыя накіравала хадайніцтва аб расследаванні інцыдэнту ў Міжнародны крымінальны суд[18].
Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг назваў абвінавачванні яго краіны ў выбуху «крывавым паклёпам»[17].
На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху Джо Байдэн выказаў упэўненасць у недатычнасці ЦАХАЛ да выбуху, дадаўшы, што адказнасць, мяркуючы з наяўных у яго даных, ляжыць на «другім баку»[19][20][21].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Палестинцы сообщают о сотнях погибших в Газе при ударе по больнице Аль-Ахли, Израиль обвиняет «Исламский джихад» (руск.). BBC News Русская служба (17 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ В Газе истекает срок для эвакуации мирного населения (руск.). ГОЛОС АМЕРИКИ (14 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Al-Mughrabi, Nidal (2023-10-18). "In deadly day for Gaza, hospital strike kills hundreds". Reuters(англ.). Праверана 2023-10-18.
- ↑ а б Израиль представил США развединформацию по взрыву в больнице Газы (руск.). NEWSru.co.il (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Hundreds Killed in a Hospital Blast in Gaza (англ.)(недаступная спасылка). TIME (17 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2023. Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Ibrahim, Usaid Siddiqui,Edna Mohamed,Dalia Hatuqa,Joseph Stepansky,Arwa. Hundreds of casualties as Israel hits Gaza hospital sheltering thousands (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ ЦАХАЛ показал снимки больницы "Аль-Ахли" в Газе до и после взрыва: нет следов авиаудара (руск.). NEWSru.co.il (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Darcy, Oliver. News outlets in fog of war amid dueling claims on Gaza hospital bombing | CNN Business (англ.). CNN (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Israel-Hamas war: 471 Palestinians killed and more than 314 wounded in hospital blast, Hamas health ministry says . The Irish Times. Архівавана з першакрыніцы 18 October 2023. Праверана 18 October 2023.
- ↑ What we know about the deadly blast at Gaza City’s al-Ahli hospital
- ↑ U.S., Experts Say Evidence Suggests Palestinian Rocket Hit Gaza Hospital
- ↑ Identifying Possible Crater from Gaza Hospital Blast - bellingcat
- ↑ Реакция арабского мира, ЕС, Канады и ВОЗ на взрыв в больнице в Газе (руск.). MIGNEWS.COM (17 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ СНБ призвал израильских туристов срочно покинуть Турцию в связи с угрозой терактов (руск.). NEWSru.co.il (17 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Тысячи людей на Ближнем Востоке, в Европе и США вышли на акции в поддержку палестинцев Они осаждают посольства и жгут флаги Израиля. Фотографии (руск.). Meduza. Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Dozens attempt to storm Israeli Embassy in Jordan after hospital blast (англ.). www.timesofisrael.com (17 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Fabian, Emanuel. Israel says Islamic Jihad rocket misfire caused Gaza hospital blast (англ.). www.timesofisrael.com (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Палестинцы просят МУС расследовать удар по больнице в Газе (руск.). dw.com (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Байден в ходе встречи с Нетаниягу выразил уверенность в непричастности израильтян к взрыву в больнице "Аль-Ахли" в Газе (руск.). NEWSru.co.il (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ Война в Израиле, день двенадцатый. Взрыв в больнице в секторе Газа. Байден прибыл в Тель-Авив (руск.). Настоящее Время (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ https://www.reuters.com/world/biden-heads-middle-east-inflamed-by-gaza-hospital-blast-2023-10-18/