Вуліца Калініна (Наваполацк)
Вуліца Калініна Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 2500 м |
Назва ў гонар | Міхаіл Іванавіч Калінін |
Паштовы індэкс | 211447 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Калініна (трансліт.: vulica Kalinina, руск.: улица Калинина) — вуліца ў Наваполацку, названая ў гонар савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Міхаіла Калініна.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана паміж 3-м мікрараёнам, з аднаго боку, і 4-м і 5-м мікрараёнамі горада, з іншага. Цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад кальцавой развязкі на скрыжаванні з рэспубліканскай аўтадарогай Р20 Віцебск — Наваполацк — Грыгораўшчына (граніца Латвіі) да вуліцы Камсамольскай, пасля якой пераходзіць у мясцовую аўтадарогу, якая спалучае Наваполацк з заводам «Палімір» і рэспубліканскай аўтадарогай Р14 Полацк — Мёры — Браслаў. Працягласць вуліцы складае больш за 2,5 км. Забудова тыповая, пераважна панэльная, у 5-9 паверхаў.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Вуліцу перасякае большая частка гарадскіх аўтобусных і трамвайных маршрутаў. Непасрэдна па самой вуліцы пралягаюць гарадскія аўтобусныя маршруты № 6, 6а, 10, 10а, 11, 13, 14, 21. На перасячэнні з вуліцамі Паркавай і Якуба Коласа каля маста праз Заходнюю Дзвіну арганізавана кругавая развязка, а на перасячэнні з вуліцамі Блахіна і Камсамольскай — шматузроўневая развязка з пуцепровадам праз гэтыя вуліцы і трамвайныя рэйкі.
Сацыяльныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- бібліятэка імя У. Маякоўскага
- аддзяленне паштовай сувязі № 7
- медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія
- архітэктурна-вытворчае бюро
- цэнтр прадпрымальніцтва і нерухомасці
- стаматалогія
- магазіны
- аўтасэрвіс
- АЗС