Вольфганг Шусель (ням.: Wolfgang Schüssel; нар. 7 чэрвеня1945, Вена) — аўстрыйскі палітык хрысціянска-дэмакратычнай скіраванасці, Федэральны канцлер Аўстрыі з 7 чэрвеня 2000 па 11 студзеня 2007.
У 1968—1975 гадах — сакратар парламенцкай групы Аўстрыйскай Народнай партыі (АНП).
24 красавіка 1989 года стаў міністрам эканамічных спраў у кааліцыі ўрада Аўстрыйскай Народнай партыі і Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі, які ўзначальваў лідар апошняй Франц Враніцкага.
22 красавіка 1995 года Шусель быў абраны лідарам АНП, і 4 траўня стаў віцэ-канцлерам і міністрам замежных спраў, захаваўшы гэтыя пасты i ў наступным ўрадзе Віктара Кліма.
Пасля парламенцкіх выбараў 1999 года Шусель сфармаваў урад разам з нацыяналістычнай Аўстрыйскай партыяй свабоды, якую ўзначальваў Ёрг Хайдэр, што пацягнула шырокі рэзананс у Еўропе.
2000 стаў першым федэральным канцлерам ад АНП за 30 гадоў.
Па выніках разгромных для АПС парламенцкіх выбараў 2003 АНП ўмацавала свае пазіцыі ва ўрадзе. Пасля расколу АПС у красавіку 2005 года Шусель сфармаваў ўрад з гайдераўсай BZÖ. У 2006 годзе ў краіне адбыліся чарговыя парламенцкія выбары, а 31 снежня таго ж года памерла міністр унутраных спраў Лізе Пракоп, у выніку чаго 3 студзеня 2007 Шусель прынёс прысягу як яе пераемнік. 11 студзеня было сфарміравана ўрад вялікай кааліцыі СПА і АНП, які ўзначаліў сацыяліст Альфрэд Гузенбауэр. Шусель таго ж года сышоў у адстаўку з пасады лідара АНП, а яго пераемнікам і новым віцэ-канцлерам стаў Вільгельм Мольтерер. Шусэль застаўся дэпутатам Нацыянальнага савета, дзе з 2006 года кіруе парламенцкай групай АНП.