Перайсці да зместу

Войцех Шчэнсны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Войцех Шчэнсны
Войцех Шчэнсны, 2018 год
Войцех Шчэнсны, 2018 год
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Войцех Томаш Шчэнсны
Мянушкі Чалавек-павук
Нарадзіўся 18 красавіка 1990(1990-04-18)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Польшча
Рост 196 см
Вага 90 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Ювентус
Нумар 25
Маладзёжныя клубы
2004—2006 Польшча Агрыколя (Варшава)
2005   Польшча Легія (Варшава)
2006—2008 Англія Арсенал
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2017 Англія Арсенал 132 (-154)
2009—2010   Англія Брэнтфард 28 (-30)
2015—2017   Італія Рома 72 (-71)
2017— Італія Ювентус
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Польшча Польшча (да 20) 4 (-2)
2009—2012 Польшча Польшча (да 21) 7 (-10)
2009— Польшча Польшча 28 (-19)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Войцех Томаш Шчэнсны (польск.: Wojciech Tomasz Szczęsny; нар. 18 красавіка 1990, Варшава, Польшча) — польскі футбаліст, брамнік італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Сын былога брамніка зборнай Польшчы, Мацея Шчэнснага.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца выхаванцам клуба «Агрыкола» з Варшавы. Але ў 15 гадоў так уразіў сабой трэнераў «Легіі», што яны дазволілі яму трэніравацца ў іх лагеры. У 2006 годзе Шчэнсны перайшоў у «Арсенал». З’яўляючыся спачатку па сутнасці чацвёртым галкіперам клуба ў сезоне 2011/12 здолеў стаць асноўным брамнікам.

Улетку 2014 года склад «Арсенала» папоўніў калумбійскі брамнік Давід Аспіна, які пазней выцесніў Шчэнснага з асновы. Пасля набыцця «кананірамі» ў чэрвені 2015 года вопытнага Петра Чэха, Шчэнсны ўжо не меў шанцаў на месца ў складзе. 29 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Войцеха ў «Рому» на правах гадавой арэнды[3]. У складзе «Ромы» стаў асноўным брамнікам. Улетку 2016 года арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон.

У ліпені 2017 года перайшоў у «Ювентус»[4].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2009 года трэнер галоўнай нацыянальнай зборнай Польшчы трымаў Войцеха на прыкмеце перад матчамі з Паўночнай Ірландыяй і Славеніяй. Аднак, з-за таго што ніхто з трох галкіпераў зборнай не выпаў з абоймы дэбют быў адкладзены. 18 лістапада 2009 года Войцех здзейсніў паўнавартасны дэбют у таварыскім матчы з Канадай, выйшаўшы на замену на 46 хвіліне, і абараніўшы браму затым «на нуль»; матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць палякаў.

«Арсенал»:

«Ювентус»:

Зноскі