Васіль Савельевіч Кудзін
Выгляд
Васіль Савельевіч Кудзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1987 (57 гадоў) |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Васіль Савельевіч Кудзін (23 кастрычніка 1929, Талачын, Віцебская вобласць — 4 сакавіка 1987) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1944—1948 гадах працаваў на заводзе ў горадзе Перм (Расія). У 1949 годзе вярнуўся на радзіму ў Беларусь.
З 1954 года працаваў механізатарам, а з 1964 года — звеннявым механізаванага звяна па вырошчванні бульбы ў калгасе імя Энгельса Талачынскага раёна.
З 1961 года з’яўляецца членам КПСС.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 30 красавіка 1966 года за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых культур.
Дэлегат XIV з’езда прафсаюзаў СССР і XV з’езда прафсаюзаў БССР[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
- ордэн Леніна
- залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы
- медаль «За доблесную працу»
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кудзін Васіль Савельевіч // Беларуская Савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск, 1972. — Т. 6 : Кішынёў-Мінцэвічы. — С. 172.
- Раманоўскі, У. С. Чалавек самаадданай працы / У. С. Раманоўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 605—606.