Перайсці да зместу

Васіль Ісакавіч Талаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Ісакавіч Талаш
Род дзейнасці сельская гаспадарка
Дата нараджэння 25 снежня 1844(1844-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1946(1946-08-23) (101 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Я. Колас і Дзед Талаш у кабінеце пісьменніка. 1943

Васі́ль Іса́кавіч Тала́ш, больш вядомы па мянушцы Дзед Талаш (25 снежня 1844 — 23 жніўня 1946) — удзельнік партызанскага руху ў гады польска-савецкай (1919—1921) і Вялікай Айчыннай войнаў на тэрыторыі Беларусі. Дзед Талаш — герой аповесці Якуба Коласа «Дрыгва».

Нарадзіўся ў вёсцы Белка Мазырскага павета (цяпер уваходзіць у мяжу горада Петрыкаў[1] Гомельскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Не змог у Белцы атрымаць свой надзел зямлі пасля жаніцьбы, таму быў вымушаны пайсці жыць да жонкі ў вёску Навасёлкі.

У 1919 годзе ў час акупацыі павета польскім войскам быў разведчыкам Чырвонай Арміі. Арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад (300 чалавек), які з боем вызваліў вёску Навасёлкі.

У час Вялікай Айчыннай вайны быў арыштаваны гітлераўцамі за сувязь з савецкімі партызанамі, але хутка вызвалены. У студзені 1943 года з дапамогай партызан перапраўлены ў Маскву. Выступаў перад працоўнымі, салдатамі, якія адпраўляліся на фронт. Лістоўкі Васіля Талаша з заклікамі да барацьбы з ворагамі распаўсюджваліся на акупіраванай тэрыторыі. У 1944 годзе пасля вяртання на радзіму працаўладкаваўся лесніком у Петрыкаўскае лясніцтва.

Памёр 23 жніўня 1946 года ў шпіталі падчас аперацыі[2]. Пахаваны на Петрыкаўскіх гарадскіх могілках, на магіле ўсталяваны помнік[3].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1930–х гадоў мясцовая Петрыкаўская ўлада негатыўна ставілася да Талаша, бо амаль што 90–гадовы ветэран не падтрымаў калектывізацыю. 4 кастрычніка 1936 года бюро Петрыкаўскага райкама партыі прыняло пастанову:

" «У сувязі з тым, што дзед Талаш да гэтага часу не ўступіў у калгас і ніякага ўдзелу ў арганізацыйна–гаспадарчым умацаванні калгаса не прымае, жыве аднаасобнікам, сваіх абавязацельств перад дзяржавай не выконвае і аўтарытэтам сярод калгаснікаў не карыстаецца, бюро РК КП(б)Б лічыць арганізацыю [радыё]перадачы аб творчасці Якуба Коласа з калгаса, дзе жыве Талаш, немэтазгодна»[4]. (руск.) "

Зноскі