Валянцін Валянцінавіч Калнін
Валянцін Валянцінавіч Калнін | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Валянцін Валянцінавіч Калнін (нар. 13 сакавіка 1942, Ігнатаўка, Куйбышаўская вобласць) — беларускі гісторык архітэктуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 сакавіка 1942 года ў эвакуацыі ў Расіі, у пасёлку Ігнатаўка Майнскага раёна Куйбышаўскай вобласці (цяпер Ульянаўская вобласць), Скончыў у 1966 годзе Беларускі політэхнічны інстытут[1].
3 1966 года працаваў у Інстытуце «Белдзяржпраект», з 1970 года старшы архітэктар, загадчык аддзела, вядучы мастацтвазнавец Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, у 1997—2002 гадах намеснік дырэктара па навуцы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту[1].
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1981 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе палацава-замкавую архітэктуру 16—18 ст. (ансамблі ў г.п. Мір і г.п. Ружаны), культавае будаўніцтва 17 ст. (картэзіянскі кляштар у г. Бяроза), горадабудаўніцтва 18 ст. (Гарадніца ў г. Гродна)[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Быў у шлюбе з Галінай Жаровінай (1946—2024), рэстаўратаркай і аднаўляльніцай традыцыі батлейкі[2].
Творы[1]
[правіць | правіць зыходнік]- Оборонный вал в Заславле // Беларускія старажытнасці. Мн., 1972;
- Мирский замок. Мн., 1986;
- Гісторыка-археалагічныя даследаванні Бярозаўскага кляштару картузаў // 3 глыбі вякоў: Наш край. Мн.,1992 (з А. Дзярновічам);
- Мірскі замак. Мн., 1995;
- Nurt barokowy w twórczości J.S.Beckera architekta Sapiehów // Kultura artystyczna Wielkiego Księstwa Litewskiego w epoce baroku. Warszawa, 1995;
- Mykolo Kado Rużann periodo kuryba // Lietuvos daile europiniame kontekste. VDA. Vilnius, 1995;
- Архітэктар Я. М. Бернардоні — прадвеснік барока ў Беларусі // Барока ў 6еларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998;
- Архітэктура Яна Самуэля Бэкера // Спадчына. 1998. № 3—4;
- Architektura Jana Samuela Beckera // Przegląd Wschodni. 2000. T. 6, z. 4(24);
- Architektura Białorusi w świetle mecenatu Radziwiłłów i Sapiehów // Przegląd Wschodni. 2001. T. 7, z. 3(27); Мірскі за- мак. Мн., 2002 (2 выд. 2005).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Калнін Валянцін Валянцінавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Памерла рэстаўратарка Галіна Жаровіна . Наша Ніва (19 чэрвеня 2024). Праверана 19 чэрвеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калнін Валянцін Валянцінавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валянцін Валянцінавіч Калнін на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Самарскай вобласці
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Гісторыкі архітэктуры Беларусі
- Архітэктары Беларусі
- Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту
- Рэстаўратары Беларусі