Валянціна Іванаўна Грыгарышына
Валянціна Іванаўна Грыгарышына | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Валянціна Іванаўна Грыгарышына (нар. 4 ліпеня 1942, п. Лясное, Кіраўская вобласць, РСФСР) — беларуская мастачка ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла аддзяленне скульптуры Маскоўскае абласное мастацкае педагагічнае вучылішча выяўленчых мастацтваў, у 1968 годзе аддзяленне мастацкай керамікі Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута. У 1968—1974 гадах архітэктар інстытута «Белдзіпрагандаль», з 1975 года — мастак Мінскага мастацка-вытворчага камбіната Мастацкага фонду СССР[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года; член Саюза мастакоў Беларусі з 1988, БКПІ[удакладніць] (1974—1997), старшыня секцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Саюза мастакоў у 1988—1997 і 2001—2007 гадах; член Рады Саюза мастакоў з 1988 года. Член міжнароднага клуба «Лэдзі-лідар».
Удзельніца звыш 60 рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: інтэр’еры вестыбюля і керамічныя рэльефы кафэ, дэкаратыўная пластыка, керамічныя пласты гасцініцы «Інтурыст» ў Мінску, габелен «Залаты сад» для Інстытута земляробства ў Жодзіне[1] (змешчаны ў пасольстве Беларусі ў Індыі[2]), габелен-заслона «Музы над горадам» Дома культуры г. Барысаў (у суаўтарстве з Г. Р. Гаркуновым), керамічныя пано і дэкаратыўная пластыка для радзільні ў Барысаве (1978—1983)[1], аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя «Рух» і серыя дэкаратыўных пластоў у холе рэстарана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, габелен «Шчодрасць зямлі бацькоў», керамічныя пано ў кафэ «Флора» ў Мірскім замку (у суаўтарстве з І. Грыгарышынай), дэкаратыўная пластыка «Зімовая раніца», «Планета», «Папараць-кветка» і «Лістапад» (уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі); серыя дэкаратыўных пластоў «Знікаючы свет», трыпціх «…і пала на Зямлю зорка…»; пластыка «Рыбацкае шчасце», «Старое люстэрка». Кампазіцыя «Плады асветы» знаходзіцца ў прыватнай калекцыі былога прэзідэнта Украіны В. Юшчанкі.
Працы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Масквы , Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Пасольстве Беларусі ў Індыі, прыватных калекцыях у Беларусі, Украіне, Польшчы, Германіі, Францыі, Ліване, ЗША.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае дачку Ірыну Валер’еўну Грыгарышыну (нар. 5 красавіка 1966), мастачку ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Зноскі
- ↑ а б в Григоришина Валентина Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ 4 ліпеня: гэты дзень у гісторыі Беларусі Архівавана 23 чэрвеня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Григоришина Валентина Ивановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Григоришина Валентина Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 4 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага вучылішча памяці 1905 года
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва