Капялюшык 7-18 см у дыяметры, у маладых асобнікаў у форме званочка, затым плоска-выпуклы, сухі, ад белага да светла-вохрыста-карычневага колеру, з густымі, прыціснутымі, радыяльна размешчанымі кудзелістымі лускавінкамі, з бялёсым або жаўтлявым адценнем.
Пласцінкі свабодныя, у маладых грыбоў белыя, затым ружаватыя.
Ножка 7-19 см даўжынёй і 1-2 см дыяметрам, цыліндрычная, бялёсая, у аснове з вялікай, шырокай, мешкаватай вольвай бруднага бела-жоўтага або карычневага колеру.