Вазапісец Додвела
Вазапісец Додвела | |
---|---|
Род дзейнасці | вазапісец чорнафігурнага стылю, карынфскі вазапісец |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э. |
Дата смерці | VI стагоддзе да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вазапісец Додвела - старажытнакарынфскі вазапісец, які працаваў у чорнафігурным стылі; яго сапраўднае імя невядома. Ён быў актыўны на працягу сярэдняга і позняга Карынфскага перыяду (каля 600-550 гг. да н.э.); яго творы датуюцца паміж 580 і 570 гадамі да нашай эры.
Вазапісец Додвела быў адным з самых важных карынфскіх вазапісцаў свайго часу. Ён афармляў у асноўным піксіды і айнахоі, але таксама і амфары з гідрыямі. На большай частцы яго вазы прысутнічаюць фрызы з жывёламі або вершнікамі. Выключнае значэнне мае піксіда, якая знаходзіцца ў дзяржаўным антычным зборы ў Мюнхене, вядомая як Піксіда Додвела. На яе крышцы намаляванае Калідонскае паляванне, а таксама шэраг іншых фігур з грэчаскай міфалогіі, не звязаных з асноўным матывам, уключаючы Агамемнана. Фігуры падпісаны, але не ўсе надпісы адпавядаюць фігурам, побач з якімі знаходзяцца. Яшчэ адзін важны твор цяпер экспануецца ў нацыянальным музеі віла Джулія ў Рыме. Ольпа, размаляваная фрызам з некалькімі камастамі, якія танчаць вакол кратара; другі фрыз паказвае, як Геракл змагаецца з Гідрай. Звычайна карціны Вазапісца Додвела паказваюць шмат руціны, але ім не хапае дакладнасці. Каля 70 вазы прыпісваюць яму; і на думку амерыканскага археолага Дарэла Амікса , яшчэ дзесяць мастакоў можна ахарактарызаваць, як майстраў з яго бліжэйшага кола. Яны таксама, у асноўным, працавалі з піксідамі і айнахоямі, размалёўваючы іх жывёльнымі фрызамі. Акрамя таго, некалькі пераемнікаў знаходзіліся пад уплывам вазапісца Додвела.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Thomas Mannack: Griechische Vasenmalerei. Eine Einführung. Theiss, Stuttgart 2002, p. 101 ISBN 3-8062-1743-2.