Мустафа Бюлент Эджэвіт (турэцк.: Mustafa Bülent Ecevit, 28 мая1925, Стамбул, Турцыя — 5 лістапада2006, Анкара, Турцыя) — турэцкі палітык, паэт, пісьменнік, вучоны, журналіст. Чатыры разы займаў пасаду прэм’ер-міністра Турцыі.
У 1972—1980 гадах узначаліў Рэспубліканскую народную партыю (РНП), а ў 1974 годзе стаў першым левым прэм’ерам Турцыі. Калі ў тым жа годзе Грэцыя інспіравала дзяржаўны пераварот на Кіпры, накіраваў турэцкія войскі на востраў, што прывяло да яго падзелу на грэцкую і турэцкую частку.
У 1977 і 1978—1979 зноў займаў пасаду прэм’ера.
У 1980 ваенны пераварот ліквідаваў Эджэвіта ад улады.
У 1999 зноў стаў прэм’ерам Турцыі, узначаліўшы парламенцкую кааліцыю, але ўладу яна страціла пасля эканамічнага крызісу 2002 года. Падчас яго апошняга прэм’ерскага тэрміна было заключана пагадненне з ЕС і арыштаваны і асуджаны лідар курдскіх тэрарыстаў Абдула Аджалан.
У маі 2006 перажыў сардэчны прыступ, пасля чаго да смерці знаходзіўся ў коме.