Браварскі праспект (Кіеў)
Браварскі праспект Кіеў | |
---|---|
укр.: Броварський проспект | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Украіна |
Горад | Кіеў |
Акруга | Перадмаставая слабодка, Левабярэжны масіў, Соцгорад, Лясны масіў, Быкоўня, Камсамольскі масіў |
Раён |
Дняпроўскі Дарніцкі |
Працягласць | 13,2 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
«Гідрапарк» «Левабярэжная» «Дарніца» «Чарнігаўская» «Лясная» |
Ранейшыя назвы | Чарнігаўская шаша, праспект Першага Мая, Браварская шаша, праспект 60-годдзя Кастрычніка |
Назва ў гонар | Бравары |
Паштовы індэкс | 02002, 02089, 02206, 02660 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Браварскі праспект (укр.: Броварськи́й проспе́кт) — адзін з праспектаў Кіева. Праходзіць праз Дняпроўскі і Деснянскі раёны. Цягнецца ад моста Метро да мяжы горада (Бравары). Узнік у старажытнасці як Чарнігаўская шаша. Сучасны выгляд і даўжыня — з 1950-х гадоў.
З’яўляецца часткай аўтадарогі міжнароднага значэння М01 (Кіеў — Чарнігаў — Новыя Ярылавічы), які, у сваю чаргу, з’яўляецца часткай еўрапейскіх аўтамабільных дарог E95 і E101, аўтадарогі нацыянальнага значэння Н07 (Кіеў — Сумы — Юнакаўка).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праспект паўстаў у старажытнасці як шлях у Чарнігаў, быў вядомы як Чарнігаўская шаша, пачынаючы з 1920-х гадоў — Браварская шаша. З сярэдзіны 1920-х гадоў — праспект Першага Мая. З 1940-х гадоў — зноў ўжывалася назва Браварская шаша. Назва Браварскі праспект — з 1973 года). У 1977 годзе, у гонар 60-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, атрымаў назву праспект 60-годдзя Кастрычніка). Сучасная назва — з 1993 года.
Сучасны выгляд і даўжыня — з сярэдзіны 1960-х гадоў.
Асаблівасці праспекта
[правіць | правіць зыходнік]Амаль ўздоўж усяго праспекта праходзіць адкрыты ўчастак Святошынска-Браварскай лініі метрапалітэна. Уздоўж лініі метро распасціраецца зялёная паласа, таму забудова ўласна праспекта пачынаецца толькі ў пасёлке Быкоўня.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вуліцы Кіева. Даведнік / Пад рэдакцыяй Кудрыцкага А. В. — Кіеў: «Украінская энцыклапедыя» імя М. П. Бажана, 1995. — 352 с. — ISBN 5-88500-070-0.
- Артыкул «Браварскі праспект» на сайце Вэб-энцыклапедыя Кіева Архівавана 27 мая 2017.