Бернард Берансан
Бернард Берансан | |
---|---|
англ.: Bernard Berenson | |
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1865[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1959[3][4][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Albert Valvrojenski[d][6][5] |
Маці | Judith Mickleshanki[d][6][5] |
Жонка | Мэры Берансан[d][6] |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, гісторык, пісьменнік, мастацкі крытык, connoisseur, калекцыянер мастацтва, photography collector |
Навуковая сфера | жывапіс Адраджэння[d][5] і мастацтвазнаўства[5] |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Isabella Stewart Gardner[d] і Maud Cruttwell[d][7] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бернард Берансан (англ.: Bernard Berenson; 26 чэрвеня 1865, Вільня, Расійская імперыя — 6 кастрычніка 1959, Фларэнцыя) — эксперт, гісторык і мастацтвазнавец ЗША яўрэйска-літоўскага паходжання. Спецыялізаваўся на майстрах італьянскага Адраджэння.
Нарадзіўся ў Расійскай імперыі. Паходзіць з яўрэйскай сям'і. У сувязі з пагрозай яўрэйскіх пагромаў і смерці сям'я эмігравала ў ЗША, куды вывезла 10-гадовага Бернарда. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Гарвардскім універсітэце ЗША.
Сярод яго бліскучых атрыбуцый — пацверджанне арыгінальнасці карціны Леанарда да Вінчы «Мадонна Бенуа» (Мадонна з кветкай), якая належала тады Імператарскаму Эрмітажу.
Берансан — адзін з фігурантаў шумнага судовага працэсу з прыводам атрыбуцыі аднаго з варыянтаў «Дамы з фераньеркаю» таго ж Леанарда ў 1923 годзе. У 1930 г. надрукаваў сваю працу «Італьянскія мастакі эпохі Адраджэння». Скандал быў і па нагоды атрыбуцыі карціны «Пакланенне пастухоў», якую Беренсон адносіў да ранішніх твораў Тыцыяна.
За свае атрыбуцыі (экспертныя ацэнкі) браў 5 працэнтаў камісійных. Сярод яго кліентаў — мільянеры ЗША і Ізабэла Сцюарт Гарднер . Стаў вельмі заможным чалавекам, набыў вілу Таці ў Ф'езоле каля Фларэнцыі. Жыў у Італіі пастаянна нават у гады 2-й сусветнай вайны, чым дапякаў фашыстам. Па завяшчанні Б. Берансана віла з усімі мастацкімі каштоўнасцямі перайшла да маёмасці Гарвардскага ўніверсітэта.
Берансану ставяць у віну за недакладнасць некаторых атрыбуцый. Але трэба ацэньваць спецыяліста комплексна — за яго поспехі і няўдачы. Поспехаў было больш, што даказвае вельмі высокі ўзровень збору Музея Ізабэлы Сцюарт Гарднер у горадзе Бостан.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Франчэска дзі Джорджа. Шахматысты. Каля 1475. Нью-Ёрк, Метраполітэн
-
Леанарда да Вінчы. Мадонна Бенуа. Каля 1478. Санкт-Пецярбург, Эрмітаж
-
Леанарда да Вінчы. Прыгожая Фераньера. 1490—1496. Парыж, Луўр
-
Джарджонэ (у атрыбуцыі Берансана — Тыцыян). Пакланенне пастухоў. 1500—1510. Вашынгтон, Нацыянальная галерэя мастацтва
Зноскі
- ↑ Booker M. M. Bernard Berenson // Berenson, Bernard // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T008048
- ↑ Bernhard Berenson // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Bernard Berenson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bernard Berenson // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к http://itatti.harvard.edu/bernard-berenson Праверана 19 кастрычніка 2020.
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ https://19.bbk.ac.uk/article/id/1534/
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 6 кастрычніка
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Фларэнцыі
- Пахаваныя ў Таскане
- Выпускнікі Гарварда
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Гісторыкі мастацтва
- Мастацтвазнаўцы Італіі