Бендэрская крэпасць
Крэпасць | |
Бендэрская крэпасць | |
---|---|
Cetatea Bendér (малд.) Бенде́рська фортеця (укр.) | |
| |
46°50′15,50″ пн. ш. 29°29′06,30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Малдова |
Горад | Бендэр |
Заснавальнік | Асманская імперыя |
Першае згадванне | 1538 |
Дата заснавання | 1538 |
Будаўніцтва | 1538—1540 гады |
Статус | Помнік архітэктуры XVI стагоддзя, Мемарыяльны комплекс |
Стан | часткова захавалася, ідзе рэканструкцыя |
Сайт | bendery-fortress.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бендерская крэпасць (малд.: Cetatea Bendér (Tighína), укр.: Бенде́рська фортеця) — помнік архітэктуры XVI стагоддзя. Размешчана на правым беразе ракі Днястра ў горадзе Бендэр, Прыднястроўе (Малдова).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Крэпасць была збудаваная па праекце турэцкага дойліда Сінана на ўзор заходнееўрапейскіх крэпасцяў бастыённага тыпу. Будаўніцтва пачалося ў 1538 годзе пасля ўваходжання горада ў склад Асманскай імперыі. Яна была абнесеная высокім земляным валам і глыбокім ровам, які ніколі не запаўняўся вадой. Крэпасць дзялілася на верхнюю, ніжнюю часткі і цытадэль. Агульная плошча — каля 20 га. З паўднёва-заходняга боку крэпасці размяшчаўся пасад. Выгаднае стратэгічнае становішча на ўзвышаным беразе Днястра недалёка ад яго ўпадзення ў Чорнае мора зрабіла горад адным з апорных пунктаў барацьбы турак супраць Расіі. Бендэрскую крэпасць называлі «моцным замкам на асманскіх землях».
Падчас руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў ўзята расійскімі войскамі. Рускія войскі ў складзе 2-й рускай арміі пад камандаваннем П. І. Паніна налічвала 33 тысячы чалавек. Бендэры абараняў турэцкі гарнізон колькасцю 18 тысяч чалавек. Аблога пачалася 15 ліпеня 1770 года, а ў нач з 15 на 16 верасня 1770 года пачаўся штурм крэпасці, пасля артэлерыйскага абстрэлу на прыстап пайшлі пяхотныя палкі.
Раніцай рэшткі абаронцаў крэпасці здаліся. Усяго загінула каля 5 тыс. турак, каля 11 тысяч узята ў палон, каля 2 тысяч разбегліся. Страты рускага боку склалі 6 тысяч загінуўшых (што стала буйнейшай стратаў у жывой сіле за ўсю вайну).
Пасля ўзяцця Бяндэр пад рускі кантроль перайшла тэрыторыя паміж Днестрам і Прутам. П. І. Панін быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія I ступені.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бендэрская крэпасць
- Сайт Бендэрскай крэпасці.